«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем
«Віншую ўсю каманду, аўтараў і, вядома, чытачоў з гадавінай заснавання выдання! Цяжка ўявіць гісторыю Беларусі без «Нашай Нівы».

Святлана Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120-годдзем.
«Віншую ўсю каманду, аўтараў і, вядома, чытачоў з гадавінай заснавання выдання! Цяжка ўявіць гісторыю Беларусі без «Нашай Нівы». Калісьці яна дапамагала беларусам адкрываць сваю мову і культуру. А сёння гэта сучаснае медыя з мільённай аўдыторыяй, якое знаходзіць новыя фарматы і размаўляе з рознымі пакаленнямі беларусаў», — гаворыцца ў віншаванні.
«Дзякуй вам, што нават пасля рэпрэсій, арыштаў журналістаў і вымушанага пераезду рэдакцыя не спыніла працу. Бо сёння нам як ніколі важна не страчваць сувязь адно з адным. Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны, абмяркоўвалі адны праблемы, ведалі пра жыццё адно аднаго. Каб нашы дзеці чулі беларускую мову, ведалі сваю гісторыю і не страчвалі цікавасці да Беларусі. І вы дапамагаеце ўсё гэта рабіць кожны дзень.
Зычу вам яшчэ больш чытачоў, цікавых праектаў і магчымасці як мага хутчэй працаваць на радзіме, у Беларусі. З юбілеем!», — зазначыла Святлана Ціханоўская.
«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму
У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары