Грамадства2222

У дзяржСМІ разасланыя прозвішчы, якія забаронена згадваць?

Разам з «Ляпісамі», «NRM» і Іпатавай — Джуд Лоў, ДДТ і Том Стопард.

У «Нашу Ніву» электроннай поштай даслалі паперу, якая ўяўляе сабой спіс забароненых да згадвання ў афіцыйных СМІ дзеячоў беларускага і сусветнага мастацтва. Тая самая папера гуляе ў Фэйсбуку.

Паводле інфармацыі таго супрацоўніка аднаго з афіцыйных СМІ, які даслаў нам гэты дакумент, дадзеную паперку без пячатак і без подпісаў пад распіску выдалі ўсім рэдактарам найбуйнейшых беларускіх афіцыйных СМІ і FM-радыёстанцый. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», асоба, якая разаслала гэты дакумент і першай выставіла яго ў Фэйсбук, сапраўды працуе ў адным з такіх СМІ. Наш карэспандэнт выйшаў на кантакт з гэтай асобай і паразмаўляў.

У спіс уключаны беларускія, расійскія і заходнія прадстаўнікі кіно, музыкі, мастацтва. Сярод іх — «Ляпіс Трубяцкі», «Крама», NRM, «Палац», «Нейра Дзюбель», Зміцер Вайцюшкевіч, драматург Андрэй Курэйчык, увесь калектыў «Свабоднага тэатра», пісьменнікі Вольга Іпатава, Генадзь Бураўкін, мастакі Мікола Купава, Аляксей Марачкін, драматург Уладзімір Халіп.

З расійскіх зорак — ДДТ, «Наіў», «Тараканы», пісьменнік Андрэй Бітаў, Віктар Ерафееў, з заходніх кіназорак — Джуд Лоў, Кевін Спэйсі ды інш, драматург Том Стопард.

Што да расійскіх і заходніх дзеячаў мастацтва, то яны апошнім часам выказваліся ў падтрымку свабодаў у Беларусі і палітзняволеных.

Цяжка сказаць, ці гэта праўдзівая інфармацыя. Падазрэнне выклікае той факт, што многія са згаданых замежных творцаў маюць мала значэння для Беларусі. Акрамя таго, цыркуляры ў Беларусі афармляюцца іншым чынам.

Звяртае ўвагу, што вялікае месца ў гэтым спісе займаюць артысты Свабоднага Тэатра і замежныя артысты, якія выступілі ў падтрымку беларускага Свабоднага Тэатра.

Паводле звестак «Нашай Нівы», асоба, якая распаўсюдзіла гэты спіс, ніяк не звязана са Свабодным Тэатрам.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць