Афіша33

У Мінску адбудуцца найбуйнейшыя дрыфт-гонкі ў Еўропе

25-26 чэрвеня ў аэрапорце Мінск-1.

25–26 чэрвеня ў аэрапорце Мінск-1.

У аэрапорт Мінск-1 з’едуцца дрыфтары з Беларусі, Латвіі, Літвы, Малайзіі, Польшчы, Румыніі, Расіі, ЗША, Украіны, Фінляндыі.

Свой удзел пацвердзіў Раян Tэрк — дзейны пілот «Formula Drift USA», які ўзяў у ёй 3-е месца ў сезоне 2010 года. Прыедзе і Тэнгку Джан Лі — чэмпіён Азіі.

За знакамітую каманду «FXOpen/Bridgestone» упершыню выступіць наш зямляк, мінчук Сяргей Сак па мянушцы Метыс.

Акрамя таго, конкурс наведае высокі госць — яго эксцэленцыя Датук Падука Сэры Мір Хан, старшыня Арганізацыі Ісламская канферэнцыя (АІК), якая з’яўляецца другой па колькасці ўдзельнікаў міжурадавай арганізацыяй у свеце пасля ААН.

Прызавы фонд спаборніцтваў складае 10000 даляраў. Арганізатары заяўляюць, што «FXOpen Drift Сhallange 2011» стане найбуйнейшым дрэйф-гонкай у Еўропе ў 2011 годзе.

Шоу будзе доўжыцца два дні — 25–26 чэрвеня, у наступныя выхадныя.

У першы дзень спаборнікі будуць правяраць хуткасць аўтамабіляу, лініі і куты. У Інтэрнэце за гэтым можна будзе сачыць на адрасе drift.by.

А 26 чэрвеня адбудзецца само шоу. Квіткі на яго каштуюць 52 000 рублёў. Ёсць таксама абмежаваная колькасць VIP-білетаў коштам 1 мільён.

Білеты прадаюцца ў сетках «Еўрасетка» і «Сувязны», а таксама ў Мінску ў канцэртных касах. Інтэрнэт-квіткі можна набыць у праз ticketpro.by. Кожны білет будзе ўдзельнічаць у розыгрышы дрыфт-таксі з сябрам каманды FXOpen.

Drifting at JDM Allstars — Trax 2009 Season Finale from JDM Allstars on Vimeo.

Дрыфт — гэта від аўтаспорту. У ім удзельнічаюць аўтамабілі з заднім прывадам. Назва яго пайшла ад назвы тэхнікі праходжання паваротаў з наўмысным зрывам задняй восі і праходу ў кіраваным заносе на максімальна магчымай для ўтрымання на трасе хуткасці. Гэта эфектнае видовішча.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць36

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне2

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць36

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць