Эканоміка11

Мясніковіч: Беларусі трэба больш глюкозы

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі 3 жніўня падчас рабочай паездкі ў Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці, паведаміла прэс-служба ўрада.

Мясніковіч азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці кукурузнага крухмалу, медыцынскай глюкозы і прадуктаў на аснове патакі і глюкозы на РУВП «Экзон-Глюкоза», а таксама сустрэўся з працоўным калектывам прадпрыемства.

«Біятэхналагічная прадукцыя з’яўляецца высокаліквіднай, імпартазамяшчальнай. І сёння гаворка ідзе пра тое, каб айчынныя прадпрыемствы, якія працуюць у гэтай сферы, змаглі падвоіць-патроіць аб’ёмы яе вытворчасці, павялічыць рэалізацыю як на ўнутраным рынку, так і за межамі краіны. Для гэтага неабходна больш актыўна ўкараняць інавацыйныя тэхналогіі, павышаць якасць прадукцыі, пашыраць яе асартымент», — падкрэсліў кіраўнік урада.

У прыватнасці, закрануўшы дзейнасць РУВП «Экзон-Глюкоза», прэм’ер-міністр адзначыў, што тут разглядаецца магчымасць далейшага развіцця вытворчасці біялагічна актыўных дабавак, фармацэўтычнай прадукцыі.

У сваю чаргу старшыня канцэрна «Белбіяфарм» Міхаіл Чарапок паведаміў, што цяпер магутнасці РУВП «Экзон-Глюкоза» дазваляюць выпрацоўваць у год да 10 тыс. тон крухмалапрадуктаў, што ў поўным аб’ёме закрывае патрэбы ўнутранага рынку. У мінулым годзе доля айчынных крухмалапрадуктаў на ўнутраным рынку склала 75%. З гэтага года РУВП «Экзон-Глюкоза» поўнасцю пераходзіць на айчынную сыравіну: сфарміраваны заказ на пастаўку 19 тыс. тон насення кукурузы, з якіх 12 тыс. тон павінна паставіць Брэсцкая вобласць, астатнія — Гомельская і Гродзенская. Гэты аб’ём дазволіць выпрацаваць неабходны для ўнутраных патрэб аб’ём крухмалапрадуктаў без імпарту сыравіны, адзначыў старшыня канцэрна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор5

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце38

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух6

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

У сацсетках пішуць, што ў Слуцку ўпаў расійскі «Шахед». Улады маўчаць12

Таццяна Кім распавяла, якім бізнэсам занялася б сёння, калі б ёй было 18 гадоў1

Пуцін і Лукашэнка пагаварылі праз тэлефон1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць