Пра што спявалі амаль дзвесце гадоў таму беларускія студэнты-патрыёты? Прыходзь і пачуй! 21 лютага ў Дзень роднай мовы на гістарычным факультэце БДУ.
Песні на вершы Яна Чачота, Тамаша Зана, Адама Міцкевіча спяваюцца па арыгінальных мелодыях, ноты якіх захаваліся з пачатку ХІХ стагоддзя. Імпрэзы праекта нясуць таксама і асветніцкі характар — між спевамі аўтар праекту Аляксей Жбанаў расказвае гісторыю філаматаў і філарэтаў.
Усім прысутным гледачам выдаюцца раздрукоўкі з тэкстамі песняў.
21 лютага, а19-й у будынку гістарычнага факультэта БДУ (вул. Чырвонаармейская, 6).
Не прапусці! Прыходзь сам і кліч сяброў! Сачы за актуальнай інфармацыяй Вконтакте.
Мэта праекта «Песні філаматаў і філарэтаў» — папулярызацыя творчай спадчыны сяброў таемных таварыстваў філаматаў і філарэтаў (А.Міцкевіч, Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, А.Адынец і інш.). Галоўная ідэя праекта — наблізіць асобы філаматаў і філарэтаў і іх творчасць да сучаснага беларускага гледача/слухача праз сінтэз паэзіі, аўтэнтычнай музыкі, перформансу, візуальных вобразаў.
Каментары