Афіша11

Смак, колер і водар маленства

Адкрыццё выставы Ганны Сілівончык — 3 красавіка ў галерэі «Універсітэт культуры» (Кастрычніцкая пл., 1). 17.00.

Ад 3 да 17 красавка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) пройдзе выстава Ганны Сілівончык «Зачынена на абед».

Адкрыццё творчасці Ганны Сілівончык — нібыта дзівосная знаходка, накшталт той, калі ў дзяцінстве знаходзіш у шафе няўлічаны бацькамі слоік варэння са сліваў. Узбуджаныя ўсе рэцэптары, узгадваецца смак, колер і асаблівы водар маленства, у якім змяшаліся салодкае з кіславатым, яркае з пастэльным, імклівы палёт з зачараваным лунаннем.
Нават само прозвішча хочацца пасмакаваць — Сі-лі-вончык. Як лядзяш ці зацукраваную вішаньку.

Жывапіс мастачкі спалучае жаночае какецтва і яркая дзіцячую непасрэднасць, яму аднолькава ўласцівыя філасофскія хітраспляценні і шчырая эмацыйнасць.

Толькі з самых-самых свежых ўражанняў, жывых пачуццяў, самых светлых і чыстых думак, духмяных мрой, салодкіх мар, спакуслівых летуценняў, яскравых фантазій і насычаных вітамінамі фарбаў стварае Ганна Сілівончык свае карціны.
Падобнае мастацтва гэта не толькі асалода для вачэй, але і пажытак для розуму.

Выстава твораў Ганны Сілівончык размесціцца ў трох залах галерэі «Універсітэт культуры».

Экспазіцыя такім чынам сімвалічна падзяляецца на першае, другое і дэсерт
, дзе творы мастацтва пададзены як вытанчаныя стравы і раскошныя далікатэсы, найсмачнейшыя прысмакі, пікантныя закускі, апетытныя ласункі — сапраўднае задавальненне для гурмана.

На адкрыцці выставы, прыадчыняючы дзверы сваёй мастацкай кухні, аўтар падзеліцца з гледачамі рэцэптамі майстэрства і «кулінарнымі сакрэтамі».

Галерэя працуе: 11.00 — 19.00. Выходныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

* * *

Ганна Сілівончык нарадзілася ў 1980 у Гомелі. Скончыла Беларускі мастацкі ліцэй імя Ахрэмчыка і Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці станкавы жывапіс. Ад 2008 з’яуляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, каля дваццаці персанальных. У 2009 узнагароджаная медалём «Талент і прызначэнне» міжнароднага фонда міру і згоды. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (Гомель, Беларусь), Елабужскім дзяржаўным музеі-запаведніку (Елабуга, Расія), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Польшчы, Кітая.

Каментары1

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць