Афіша

5 красавіка — прэзентацыя кнігі Віктара Жыбуля «Стапеліі»

Бібліятэка імя Пушкіна (Гікалы, 4). 18:30.

У імпрэзе бяруць удзел: Віктар Жыбуль, Юрась Барысевіч, гурт «Рацыянальная дыета».

Уваход вольны!

У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля («Прыкры крык», «Дыяфрагма») гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету ірэальнага. Паэт вымалёўвае своеасаблівую галерэю грабляў, на якія можна наступіць у пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні.

Аўтар кнігі паведаміў, што першая версія гэтага зборніка з’явілася яшчэ ў 1998: «Тады яна называлася „Фініта ля трагедыя“, цяпер яна называецца „Стапеліі“. Частка старых, частка новых рэчаў. Я дапоўніў і ўдасканаліў гэтую кнігу».

Віктар Жыбуль патлумачыў, што стапеліі — гэта кветкі, якія растуць у паўднёвай Афрыцы. Яны вельмі прыгожыя, але распаўсюджваюць непрыемны пах. Згодна тлумачэнням батанікаў, такім чынам кветкі прыцягваюць да сябе мух — адзіных насякомых-апыляльнікаў, якія сустракаюцца ў той мясцовасці.

(З кнігі «Стапеліі»)

* * *

Я — стваральнік зарослых быллём дэканструкцый,
растваральнік самотных і светлых ілюзій,
затыкальнік вушэй ад сухіх інтрадукцый,
забівальнік мышэй у гнілой кукурузе.

Я выношваю ў торбе уран ды плутоній,
назіраючы бляск ланцуговых рэакцый.
Я — спрадвечны шукальнік інакшых гармоній
у кутах слізгацення праменных дыфракцый.

Незнарок наступіў я на папараць-кветку,
заблукаўшы ў сутонні тэхнічных рэалій.
Я выцягваю палец з абрыдлай разеткі.
На душы асядае цыяністы калій.

Каментары

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць