Музыка22

ПІКНІК.BY: ад Паліны да фанку

30 чэрвеня на хутары Шаблі — вялікі музычны фестываль.

Абвешчаная дата аднаго з самых значных оўпэн-эйраў гэтага лета — фэстывалю «ПІКНІК.BY», які ладзіцца паб-клубам «Графіці» пры інфармацыйнай падтрымцы інтэрнэт-парталу Tuzin.FM.

30 чэрвеня на хутары Шаблі (Валожынскі раён) выступяць самыя розныя айчынныя выканаўцы — ад Паліны Рэспублікі да сталых рэзыдэнтаў Funk on Fridays. Выступамі музыкаў ды ды-джэяў дзея не абмяжуецца.

Ідэя маштабнага оўпэн-эйру з удзелам беларускіх выканаўцаў паўстала ў сувязі з ьвяткаваннем 10-годдзя клуба «Графіці». Тады ў 2009 годзе на хутары Прудавое пад Мінскам прайшоў першы «Пікнік», які стаў адной з галоўных музычных падзеяў таго лета. Сёлета вырашана было вярнуцца да ідэі такога фестывалю.

«Нам хочацца зрабіць не проста канцэрт на свежым паветры, а зладзіць мерапрыемства з масай музыкі, тэматычных зонаў, майстар-класаў.
У тым і адрозьненне нашага фестывалю ад падобных, што праводзяцца ў межах нашай краіны. Мы ставім на разнастайнасць і ў такім фармаце, на жаль, у нас больш ніхто не працуе», — кажа адзін з арганізатараў фэсту «ПІКНІК.BY» Нік Маторын.

Адна з разынак фэсту — сцэна «Тузін. Unplugged», дзе выступяць удзельнікі сумеснага праекту інтэрнэт-парталу Tuzin.FM, кампаніі «Будзьма беларусамі» і паб-клуба «Графіці».

На гэты момант свой удзел у фестывалі пацвердзілі гурты

Akute, Chiefs Band, The UNB, РСП, Botanic Project, Паліна Рэспубліка, «Адыс Абеба», «Гаротніца», «Нагуаль», ужывую таксама прадставяць свой сумесны праект Diamos Roll і Руся,
выступяць пастаянныя рэзідэнты Funk on Fridays ды, натуральна, Papa BO. Спіс выступоўцаў будзе папаўняцца.

Акром музычнай часткі, плануецца зладзіць кальян-зону, выставы, фотаэкспазіцыі.

Ахвочыя могуць пагуляцца на 8- і 16-бітных прыстаўках, а таксама ў настольныя гульні, фрысбі, бадмінтон, валейбол. Мяркуеццца падчас фестывалю зладзіць школы тэатралаў, танцораў і капаэйры.
Абяцаецца таксама кінатэатр пад адкрытым небам, шапікі з разнастайнымі самаробнымі цікавосткамі ды шмат яшчэ чаго цікавага.

Арганізатары запрашаюць да супрацы творчых людзей і валанцёраў.
Звяртацца можна на электронную скрыню [email protected] ці на skype diskoteq.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club5

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі10

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club5

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць