Грамадства4444

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Сярога аказаўся майстрам спорту па боксе і з аднаго ўдару ледзь не забіў выпадковага прахожага. Яго нявеста цяпер абвінавачвае сваякоў ахвяры ў вымагальніцтве.

Блогеры Анечка і Сярога

Анечка — гэта расійская лайфстайл-блогерка Ганна Парамонава. На яе інстаграм падпісана 346 тысяч чалавек, на тэлеграм-канал — 400 тысяч, на тыкток — 1,3 мільёна. Сяргей Цімафееў, яе хлопец, таксама блогер. У яго 205 тысяч падпісчыкаў у тыктоку.

Ганна Парамонава

У пары таксама ёсць агульны YouTube-канал «Анечка і Сярога» (амаль 15 тысяч падпісчыкаў). А яшчэ каля 109 тысяч падпісчыкаў на іх агульным акаўнце ў тыктоку.

У Сяргея Цімафеева сярэдняя адукацыя, нідзе не працаваў. Ён майстар спорту па боксе

Год таму Сярога зрабіў каханай прапанову рукі і сэрца ў Анапе — адбылося гэта падчас палёту на паветраным шары. Пара шмат распавядала пра падрыхтоўку да вяселля. Але цяпер усе планы на паўзе, бо хлопец трапіў у Беларусі за краты.

Пачалося ўсё сёлета 8 сакавіка. Расійскія блогеры прыляцелі ў Мінск, каб разам з сябрамі патусіць на Зыбіцкай. А скончылася трагедыяй.

Вось што пра канфлікт пісалі ў дзяржаўных медыя.

Гуляючы ўначы па набярэжнай, кампанія (Сяргей апісаны як 21‑гадовы беспрацоўны замежнік) турыстаў пабачыла двух маладзёнаў, якія былі апрануты не па сезоне. Пачатак сакавіка, а хлопцы стаялі ў майках. Плюс да таго, адзін з іх нават без красовак.

Нехта з кампаніі турыстаў падаў абутак небараку і пажартаваў, што трэба апранацца з улікам сезону. Ледзь апранутыя хлопцы ў адказ «папрасілі пакінуць сваё меркаванне пры сабе».

Такая парада давяла Сярогу да шаленства. Пачуўшы непрыемныя словы, Сярога (які між іншым займаўся боксам) ударыў кулаком няветлівага суразмоўцу. Аднаго ўдару хапіла — хлопец упаў на асфальт і страціў прытомнасць. За яго паспрабаваў заступіцца сябар — але таксама атрымаў удар у галаву і ўпаў на зямлю.

Далей з’явіўся АМАП, які затрымаў удзельнікаў канфлікту. Аднаго з пацярпелых забрала хуткая дапамога — ім быў 29‑гадовы беларус Андрэй Сцепанчук, які атрымаў вельмі цяжкую траўму галавы і мозгу. Ён трапіў у кому.

Збіты Андрэй Сцепанчук

Супраць Сярогі завялі крымінальную справу па двух артыкулах: ч. 2 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання з хуліганскіх пабуджэнняў) і ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).

Віну баксёр цалкам прызнаў.

Анечка ж у сваім тэлеграм-канале канфлікт апісвае так.

Па яе словах, 8 сакавіка кампанія добра адсвяткавала на Зыбіцкай. Маладыя людзі ішлі да таксі, калі раптам пабачылі двух відавочна п’яных хлопцаў без верхняга адзення — тыя стаялі басанож на снезе: «Як любыя адэкватныя людзі, мы не маглі прайсці міма. Падалі ім абутак, спыталі, дзе іх курткі, хацелі выклікаць ім таксі дадому. На што атрымалі адказ: «Пайшлі вы нах*й адсюль, вас гэта я*аць не павінна».

Блогерка пераконвае: незнаёмцы першыя пачалі штурхацца, а таго моманту, калі яе каханы адным ударам ледзь не забіў чалавека, яна не бачыла. Маўляў, толькі потым на відэа з камер назірання.

Анечка запэўнівае: Сярога ўжо кінуўся дапамагаць Андрэю і сам хацеў выклікаць хуткую — але перашкодзіў АМАП.

Дзяўчына абвінавачвае родных хлопца, які і па сёння знаходзіцца ў коме, у вымагальніцтве: «Я і сваякі Сярожы неаднаразова ляталі ў Мінск, дамаўляліся аб сустрэчах, трацілі вельмі шмат грошай на пералёты, каб пасля прылёту нам сказалі: «Нам няма пра што з вамі размаўляць, купляйце трохпакаёвую кватэру — і тады ўсё будзе добра». Мы ж прапаноўвалі лячэнне ў найлепшых клініках Еўропы. Сям’я хлопца заявіла, што ім патрэбная кватэра. Канечне, такіх грошай у мяне не аказалася».

Блогерка сцвярджае, што аплаціла першую аперацыю Андрэю (прыблізна $19500), прапаноўвала аплаціць другую (у два разы даражэйшую) у маскоўскай клініцы, але родныя быццам бы адмовіліся везці туды хлопца. Таксама Анечка дадае, што аплачвала найлепшага адваката для ахвяры, які працаваў фактычна супраць яе жаніха. А яшчэ, што выплаціла сваякам пацярпелага больш за $39 тысяч.

Дзяўчына піша, быццам у судзе бацькі Андрэя патрабавалі ад яе мільён даляраў. «Пры гэтым штодня на працягу чатырох месяцаў мне жадаюць смерці. Пасля апошняга пасяджэння да мяне падышла адвакат пацярпелага і з ухмылкай сказала: «Дзяўчынка, я ведаю, што ў цябе ёсць грошы. Плаці, ты ведаеш, што трэба зрабіць». Я дапамагала і аплачвала ўсё, што ў частцы аперацый і дапамогі хлопцу. Але запыты звяліся зусім да іншага».

Тым часам знаёмыя Андрэя ў сацсетках распаўсюджваюць абвестку з інфармацыяй пра збор грошай на лячэнне і рэабілітацыю хлопца — там пазначана, што неабходна больш за 322 тысячы еўра.

Мяркуючы па сацыяльных сетках Андрэя, ён скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію сувязі, а яшчэ любіў наведваць начныя клубы.

Андрэй Сцепанчук

У гадавіну заручын пары блогераў, 12 ліпеня, Сярогу прысудзілі 5,5 года зняволення.

Анечка ж апраўдваецца перад падпісчыкамі за сэксуальныя фотаздымкі ды вясёлыя відэа, якія выкладвала падчас асабістай драмы: «Мой блог — гэта ўсё маё жыццё, якое мы будавалі разам з Сярожам. І гэта мой заробак. Калі б я сышла, я б не змагла аплачваць рахункі, аперацыі, не магла б аказваць матэрыяльную дапамогу».

Каментары44

  • Алла
    13.07.2026
    Хорошо что ОМОН быстро их задержали.
  • Алекс
    13.07.2026
    Грустно читать - и про быдло на выгуле, и про срок, меньший, чем за пару сообщений в чат мотольке, и про страну, которая не может бесплатно сделать операцию.
  • Ильич
    13.07.2026
    А если умрет наш парень статью переквалифицируют. И откупиться не получиться от правосудия и в тюрьму за бабки шлюх проводить и наркоту протягивать как в россии не получиться.

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць