На трасе пад Лагойскам прычэп лесавоза прабіў агароджу моста і ўпаў на дарогу
Раніцай 14 ліпеня на віцебскай трасе М3 каля Лагойска адбылося дарожнае здарэнне з лесавозам. Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху ў прычэпа лопнула кола, з-за чаго яго занесла да краю пуцеправода, паведамляе тэлеграм-канал «Логойск. Новости».

Прычэп прабіў агароджу моста і зваліўся на дарогу Р66 (Калачы — Лагойск), а сам грузавік Volvo застаўся на пуцеправодзе.

Нягледзячы на сур'ёзныя пашкоджанні тэхнікі, ніхто не пацярпеў.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары