Грамадства55

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта

Сястра-расіянка — гаспадыня на паперы — прадала кватэру, а даверлівую беларуску з малым дзіцём выставіла на мароз.

Ілюстрацыйнае фота

Беларуска А. Марозава (Пашко) 11 гадоў таму па запрашэнні стрыечнай сястры Кацярыны Дудкінай пераехала ў расійскае Іванава. Там яна ўладкавалася майстрам манікюру ў салоне прыгажосці, які належаў сястры.

У Марозавай заставалася беларускае грамадзянства, таму яна не магла аформіць іпатэку на сябе. І дамовілася з сястрой — хай іпатэка будзе на яе, расіянку, а плаціць будзе беларуска. А як цалкам заплаціць крэдыт, то атрымае кватэру ў сваю ўласнасць. 

Дудкіна пагадзілася. У выніку Марозава з 2018 па 2023 год пералічыла сястры каля $20 тысяч у кошт крэдыту. Таксама яна рэгулярна плаціла за камуналку і зрабіла рамонт коштам, як яна сцвярджае, больш за $9 тысяч.

Праблемы пачаліся, калі беларуска атрымала расійскі пашпарт. Сястра пад рознымі падставамі зацягвала пераафармленне кватэры, а ў канцы 2023 года заявіла, што крэдыт цалкам пагашаны, і запатрабавала вызваліць жыллё. Марозава адмовілася і спачатку паспрабавала аспрэчыць у судзе сам крэдытны дагавор, але прайграла: суд пастанавіў, што дамовы з банкамі былі заключаны менавіта Дудкінай і яе мужам, а не ў інтарэсах Марозавай.

Пасля гэтага Дудкіна прадала кватэру сваёй маці, А. Сядлецкай, за прыкладна за $72 тысячы. А тая звярнулася ў суд з пазовам аб высяленні беларускі і яе малой дачкі. У сваю чаргу Марозава патрабавала прызнаць гэты продаж кватэры фіктыўнай здзелкай.

Сведкі ў судзе пацвердзілі, што паміж сёстрамі была дамоўленасць, што фармальна іпатэку аформяць на Дудкіну, а плаціць будзе Марозава, і што менавіта Марозава рабіла рамонт у кватэры. Аднак суд палічыў гэта недастатковым: пры куплі-продажу нерухомасці патрэбная пісьмовая форма дамовы, вусныя дамоўленасці і факт унясення плацяжоў трэцяй асобай самі па сабе не ствараюць права ўласнасці.

У выніку беларуску выселілі. Кватэра засталася ва ўласнасці маці Дудкінай.

Каментары5

  • А ўсё таму
    14.07.2026
    таму што не чыталі Салтыкова-Шчадрына...
  • Indrid Cold
    14.07.2026
    Сергей Б, вялікая руская культура - падмані бліжняга свайго
  • Белорусский мир
    14.07.2026
    Нанять по 300, мужчинадолже, сестра тоже должна. У знакомого такая же сестра дом кирпичный забрала, который вместе много лет строили.

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць