Афіша

29 і 30 мая — Сяргей Жадан у Мінску

Прэзентацыя перакладу яго раману «Анархія ва Украіне» — 29 мая, кнігарня «Логвінаў», 19.00.

Рэдкі выпадак: Сяргей Жадан — зорка ўкраінскай літаратуры — прыедзе ў Мінск на прэзентацыю перакладу рамана Anarchy in Ukr.

Сяргей Жадан, выдатны паэт і празаік, настолькі «ўхапіў за хвост» атмасферу постсавецкіх 90-х
і нашага часу, што цяпер
займае другое пасля Тараса Шаўчэнкі месца па колькасці перакладаў на беларускую,
а расейцы дагэтуль перажываюць, што Жадан — украінец: два гады таму ягоны «Капітал» ледзь не стаў «найлепшай расейскай кнігай года», у апошні момант заўважылі, што гэта пераклад.

Anarchy in Ukr займае ў бібліяграфіі Жадана асаблівае месца (хаця, па шчырасці, так можна казаць пра любую ягоную кнігу) —

не ўсе чакалі, што Жадан пачне дзяліцца сваімі дзіцячымі ўспамінамі, узгадваць аранжавую рэвалюцыю, падчас якой быў камендантам харкаўскага лагера (аднак развагі пра рэвалюцыю ў Жадана — гэта хутчэй развагі пра свабоду
як катэгорыю, «нават калі Свабода — гэта чэхаславацкі генерал»). Падарожжы па махноўскіх месцах, зніклыя пано з выявамі Леніна на вакзале, любімыя пласцінкі, пад якія можна падарожнічаць з крышнаітамі, піць адэкалон, займацца сэксам і спраўляць хаўтуры, оперны тэатр як «не твая тэма» і шмат іншага. У «Анархіі» Сяргей Жадан стаў болей разважлівым, у чымсьці нават сентыментальным, што пасля лагічна працягваецца ў ягонай апошняй кнізе «Варашылаўград» — вялікага кніжнага хіта 2010 года.

Сустрэчаў у Мінску будзе дзве, абедзьве пройдуць у кнігарні «Логвінаў» (Незалежнасці, 37а). 29 мая — прэзентацыя беларускай версіі рамана «Анархія ва Украіне». Удзел возьме і перакладчык Алесь Жлутка, вядзе імпрэзу Андрэй Хадановіч. Пачатак, а 19-й. Уваход вольны.

30 мая пройдзе, як заяўляюць арганізатары, «рафінаваная» сустрэча з Жаданом і гутарка ў форме інтэрв’ю. Пачатак, а 17-й. Уваход таксама вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знайшлі скрадзеную карціну Пікаса за 17 мільёнаў даляраў

Так цяпер выглядае абноўленая Гістарычная майстэрня на Сухой у Мінску ФОТЫ1

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву2

У Оршы быў моцны пажар у праваслаўным храме4

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу75

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа14

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць