Культура6363

Ё! Статут вернецца ў Беларусь

Рэшту сумы — 30 тысяч даляраў — ахвяравала кампанія «Альпары».

Нарэшце ёсць пэўнасць: арыгінал Статута Вялікага Княства Літоўскага вернецца ў Беларусь. На зварот Нацыянальнага банка з просьбай паспрыяць адгукнулася фінансавая кампанія «Альпары».
Яна ахвяруе 30 тысяч даляраў. Менавіта столькі грошай бракавала да поўнай сумы.

Прыватныя ахвярадаўцы дагэтуль сабралі 76 мільёнаў рублёў. Яшчэ 4500 даляраў унёс прыватны прадпрымальнік з Магілёва, які пажадаў застацца невядомым.

Нарэшце, 100 тысяч расійскіх рублёў выдаў беларус з Расіі Павал Бераговіч — адзін з самых шчодрых мецэнатаў беларускай культуры.

Ідэя студэнта-гісторыка Андрэя Радкова зрэалізавалася дзякуючы энэргіі маладога дырэктара Магілёўскага гістарычнага музея Аляксея Бацюкова.

Нагадаем, што Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для выкупу Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, арыгінальнага выдання. Гэта важная гістарычная рэліквія — той вывераны закон узгадаваў у беларусах выключную законапаслухмянасць, што ператварылася ў нацыянальную рысу.

Статут быў выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Дадзены асобнік ацэнены на $45 тыс.
Пры гэтым частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў у якасці заставы. Рэшту сумы трэ будзе пералічыць цягам трох месяцаў.

Ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, з іх 29 адносяцца да выдання 1594–1595 гадоў. Знаходжанне гэтых асобнікаў: Вялікабрытанія (1), Літва (6), Польшча (6), Расія (11), Украіна (5), а ў Беларусі няма ніводнага. Як прыватнымі асобамі, так і дзяржаўнымі інстытутамі краіны ўжо рабіліся спробы выкупіць асобнікі Статута, аднак беспаспяхова. .

Статут ВКЛ — найвышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, аснова ўсёй юрыдычнай сістэмы ВКЛ.
Па сутнасці, гэта была сярэднявечная Канстытуцыя, якая дзейнічала на ўсіх землях сучаснай Беларусі і была адной з самых прагрэсіўных у Еўропе. Статут паўплываў на станаўленне нацыянальнай прававой думкі, а таксама на юрыдычныя традыцыі суседніх краін — Расіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і інш. Магчыма, менавіта дзякуючы яму беларусы адрозніваюцца вялікай павагай да права.

Статут 1588 года распрацаваны падканцлерам ВКЛ і старастам магілёўскім Львом Сапегам і быў выдадзены за яго асабістыя сродкі ў друкарні, заснаванай у Вільні Пятром Мсціслаўцам на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў.
У цяперашні час вядома пра тры выданні Статута — 1588, 1592–1593 і 1594—1595 гг. Дарэчы, рэальны шанец на поспех у дабрачыннай акцыі ёсць. Бо магілёўцы ўжо дапамаглі летась папоўніць фонды музея гісторыі Магілёва рарытэтам — фаліянтам «Часоўніка», датаваным 1773 годам.

* * *

Пералічыць грошы на гэтую добрую справу можна на рахунак музея

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул. Ленінская, 1А

рахунак:

УНП 790203960

Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536

р/р 3642014673147 Магілёў, вул. Першамайская, 71 Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ)

! Бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Як штучны інтэлект зменіць нашу медыцыну за наступныя гады? Разважае беларуска-заснавальніца стартапа

Як штучны інтэлект зменіць нашу медыцыну за наступныя гады? Разважае беларуска-заснавальніца стартапа

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая акцёрка Коласаўскага тэатра зачапіла людзей сваім выказваннем пра беларускую мову80

«Мне сказалі, што яны зрабілі памылку». Трамп пракаментаваў удар па Сумах, але Расію не згадаў10

«Узяў наган 1917 года». Польшча развярнула 3D-мастака на мяжы з-за хобі і забараніла ўезд на 5 гадоў. Дома таксама праблемы7

ЦРУ рассакрэціла дакумент аб нападзе іншапланетнікаў на савецкіх вайскоўцаў7

Больш чалавечы, але верны прынцыпам. Якім атрымаўся 7-ы сезон «Чорнага люстэрка»

Зяленскі заклікаў Трампа наведаць Украіну2

Пасля ўдару па Сумах 13-гадовы хлопец выбраўся з палаючага аўтобуса і дапамог ратаваць іншых

Беларус расказаў, як новыя гандлёвыя тарыфы ЗША адбіліся на працы яго завода ў Тэхасе27

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як штучны інтэлект зменіць нашу медыцыну за наступныя гады? Разважае беларуска-заснавальніца стартапа

Як штучны інтэлект зменіць нашу медыцыну за наступныя гады? Разважае беларуска-заснавальніца стартапа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць