Мова3939

«Я не бачыў аніводнага жывога белмоўнага. Да сямнаццаці гадоў»

Пчолка, альбо Вірус беларушчыны.

Здарылася гэта падчас рэспубліканскіх алімпіядаў па геаграфіі і гісторыі (алімпіяды па гэтых прадметах тады праводзіліся разам), якія заспелі мяне на той момант у якасці дзейнага абсалютнага пераможцы — значыць, калі нічога не блытаю, гэта быў ужо дзясяты клас — адпаведна, вясна 2000 года, Баранавічы. Мне, атрымліваецца, сямнаццаць.

Прыгадалася чамусьці.

У сямнаццаць, трэба адзначыць, я, хоць і быў яшчэ малалетнім ідыётам, ужо гады 4–5 як быў, што называецца, свядомым, нягледзячы на савецка-лукашысцка-расійскамоўнае асяроддзе.
Разам з апазіцыйнасцю, якая прыйшла да мяне пасля сумнавядомых рэферэндумаў-95 і 96, калі я нават сваім дванаццацігадовым мозгам зразумеў, што адбылося нешта не тое, прыйшла і зацікаўленасць усім беларускім. У тым ліку і мовай.

Мову я збольшага вывучыў хутка, і ўжо ў 14, мяркуючы, што так будзе правільна, спрабаваў размаўляць на ёй з аднакласнікамі, але пачын мой на той момант ніхто падтрымаць не мог.
Я, нідзе не бываючы і не будучы ні ў што заангажаваным, наогул не бачыў аніводнага жывога белмоўнага.

Да сямнаццаці, атрымліваецца, гадоў.

Я так і не даведаўся яе імя.

Ведаю толькі, што была яна навучэнкаю Коласаўскага ліцэя. Яшчэ яна была дзяўчынка вельмі прыгожая, не зважаючы нават на ўсыпаныя юнацкімі прышчыкамі шчокі.

Як мы пазнаёміліся? А ніяк.

Падчас нейкага арганізацыйнага мерапрыемства, якія заўжды спадарожнічаюць правядзенню школьных алімпіядаў, яна бегала ад аднае купкі хлапцоў-алімпіяднікаў да іншае. Падбягала, знаёмілася (паўтаруся, яна была вельмі прыгожай!), задавала па-беларуску парачку дзяжурных пытанняў, крышачку (ізноў жа па-беларуску) расказвала пра сябе і Ліцэй, і пакуль звычайныя рускамоўныя хлопчыкі прыходзілі ў прытомнасць ды аддзіралі сківіцы ад падлогі, бегла да іншых.

Не паверыце — абляцела такім чынам практычна ўсю залу з трохзначнай колькасцю рускамоўных хлапцоў (што паробіш, калі склад фіналістаў-алімпіяднікаў амаль на 100% мужчынскі), як аблятае ды апыляе грэчкавае поле нястомная пчолка. Падляцела і да нашых, віцебскіх, сярод якіх, крыху пагудзеўшы, літаральна выклікала фурор.

А мне чамусьці ад гэтага відовішча было ніякавата.

«Эй, Серёга, ты это видел?! — падбягалі потым да мяне ўзрушаныя юнакі з Лёзна, Дрысвятаў і Падсвілля, выкаціўшы вочы-сподкі
(не ведаю, што было ўва мне такога адметнага, але я быў ці не адзіны ў зале хлопец, да якога „пчолка“ чамусь не наважылася падляцець). — Девчонка белорусским владеет — офигеть!»

Я ж толькі хмыкнуў пра сябе — мне тады здалося, што нязграбных і сутулых хлопчыкаў-выдатнічкаў з беларускае глыбінкі (з якіх на 60% складалася нашая «алімпіядная» публіка), дрымучых кніжных чарвячкоў, якія запраўляюць швэдрыкі ў спартыўныя штонікі і шарахаюцца ад аднакласніцаў, уразіла ўсё ж не беларуская мова (падумаеш, не суахілі ж, пагатоў для вяскоўцаў), а факт таго, што да іх раптам выказала інтарэс прыгожанькая сталічная штучка.

Што менавіта мне не спадабалася ў паводзінах тае дзяўчынкі, я да канца ўсвядоміў, толькі калі напаткаў у свядомай прэсе словазлучэнне «вірус беларушчыны».
«Вірус» — слова з безумоўна негатыўнай канатацыяй. У нявінным аблёце рускамоўнае зале мне ўрэшце пабачыўся ледзь не маньяк-сніданосец, што трэцца па перапоўненых вагонах метро і коле інфікаваным шпрыцам сваіх ахвяраў. «Ведай, сука, мы ёсць, і калі мне пашчасціць, ты станеш адным з нас, а мае праблемы ды пачуцці — і тваімі таксама». Фантазія ў мяне, канечне, была…

У прыватнай размове кіраўніца коласаўскага «дэсанту» многа і натхнёна расказвала, якая ў іх установа нефармальная, дэмакратычная і прагрэсіўная. Але паехалі дахаты яны, здаецца, без дыпломаў.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць