Вайна2020

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»

Найгоршы з імаверных вынікаў лічаць «беларускім сцэнаром».

Найбольш верагодным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне з’яўляецца «фінскі сцэнар», заявілі ў JPMorgan, піша РБК.

Эксперты лічаць, што падчас перамоваў Украіне давядзецца пайсці на «балючыя саступкі»: страціць каля 20% сваёй тэрыторыі, абвясціць нейтралітэт і абмежаваць магчымасці сваіх узброеных сіл.

«У цяперашніх умовах урэгуляванне шляхам перамоў можа адбыцца ўжо сёлета», — заявілі ў JPMorgan.

Таксама JPMorgan разглядае магчымасць яшчэ чатырох сцэнароў развязання канфлікту:

З верагоднасцю 5%, на думку аналітыкаў, можа наступіць «паўднёвакарэйскі сцэнар», які прадугледжвае членства Украіны ў NATO або гарантыі бяспекі з боку ЗША, а таксама прысутнасць у краіне еўрапейскіх міратворчых сіл.

З верагоднасцю 10%, паводле ацэнак спецыялістаў, магчымы «ізраільскі сцэнар». Ён прадугледжвае моцную і доўгатэрміновую падтрымку з боку ЗША без прысутнасці замежных войскаў, што ператварыла б Украіну ў добра ўмацаваную дзяржаву, «здольную самастойна стрымліваць Расію».

«Грузінскі сцэнар», на думку аналітыкаў, магчымы з верагоднасцю 30%. Ён прадугледжвае нестабільнасць, запаволенне эканамічнага росту і аднаўлення пры адсутнасці замежных войскаў і надзейных гарантый бяспекі, а таксама фактычную адмову ад уступлення ў ЕС і NATO.

«Найгоршым» сцэнаром (5%) аналітыкі называюць «беларускі».

Калі ЗША адмовяцца ад падтрымкі Украіны, а Еўропа не зможа гэта кампенсаваць, то Расія «ператворыць краіну ва васальную дзяржаву Масквы», сцвярджаецца ў дакладзе.

Каментары20

  • Чытач
    16.05.2026
    Эксперты тыкаюць пальцам у неба і нават не саромеюцца нейкія адсоткі верагоднасці даваць.
  • Ў
    16.05.2026
    Ні нейтралітэта, ні абмежавання вайсковых не будзе. Гэта відавочна ўсім, акрамя банка JP Morgan. Трэба палітолагам заняцца банкаўскай справай, банкіры паржуць, як мы зараз над імі. Фіксацыя статус кво па лініі сутыкнення, вось самы верагодны на сёння сцэнар. Калі Расія выдахнецца. А пакуль вайна.
  • Распад улуса не хочуць западэнцы
    16.05.2026
    Ванга, распада маскоўскага ўлуса не хочаць на Захадзе і гэта праблема для будучыні света, ды крывавая міна для самой рашкі.

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць