На возеры Козенскае недалёка ад вёскі Дразды ў Мазырскім раёне здарылася трагедыя — загінуў падлетак, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 16 мая кампанія падлеткаў адпачывала на беразе возера ў месцы, якое не прызначана для купання. У нейкі момант 15‑гадовы хлопец вырашыў зайсці ў возера, скочыў, пайшоў пад ваду і больш на паверхні не з’явіўся.
Пасля гэтага пачаліся пошукі. На месца былі выкліканыя ратавальныя службы. Праз некаторы час супрацоўнікі ратавальнай арганізацыі знайшлі цела хлопца прыкладна за дзесяць метраў ад берага на глыбіні каля трох метраў і дасталі яго з вады.
Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Каментары