Нерухомасць11

Колькі арэнднага жылля цяпер будуецца ў Мінску? Адзін з дамоў — для сілавікоў

У Мінску будуюць шэсць арэндных жылых дамоў на розных пляцоўках. Пра гэта ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.

Фота: LookByMedia

Фінансуецца будаўніцтва такога жылля па некалькіх кірунках.

«Першая крыніца — гэта сродкі, якія паступаюць ад ужо пабудаванага арэнднага жылля, так званае гарадское арэнднае жыллё. Яно размеркоўваецца сярод чаргавікоў, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па адміністрацыях раёнаў. Другая крыніца — за кошт рэспубліканскага бюджэту для супрацоўнікаў сілавых структур. Трэцяя — за ўласныя сродкі прадпрыемстваў для іх работнікаў», — патлумачыла Гонтарава.

Адзін з дамоў узводзіцца ў межах вуліц Карвата — Геалагічнай — Сувязістаў. Яго будуюць за кошт сродкаў прадпрыемстваў і прызначаны ён для іх супрацоўнікаў. Чатыры арэндныя дамы будуюцца ў раёне вуліц М. Лынькова, П. Глебкі і праезда Масюкоўшчына. Гэтыя аб’екты таксама ўзводзяцца з удзелам прадпрыемстваў і горада, туды заселяць работнікаў і грамадзян, якія стаяць у чарзе.

Яшчэ адзін арэндны дом будуецца ў Лошыцы за кошт рэспубліканскага бюджэту і прызначаны для супрацоўнікаў сілавых структур.

Асобны дом у гэтым жа жылым раёне ўзводзіцца за кошт гарадскога спецрахунку.

«Аб’ёмы будаўніцтва арэнднага жылля штогод павялічваюцца, гэтая тэндэнцыя з улікам попыту будзе працягвацца», — адзначыла Гонтарава.

Каментары1

  • .
    17.05.2026
    Рэальна будзе больш сілавікоў (карнікаў), чым у адным доме.
    Фармуліроўкі "аб’екты з удзелам горада" і "работнікаў і грамадзян, якія стаяць у чарзе" значаць, што выканкам таксама раздае жыллё па сваім спісам, у якіх шмат сілавікоў (карнікаў).
    А яшчэ пры будаўніцтве забудоўшчыкі аддаюць гораду пэўную долю кватэр. І яны таксама ідуць на работнікаў, чаргу або цалкам пад дзяржаўную арэнду.

    Яшчэ канкрэтней, названыя тэрыторыі: Сцяпянка, Масюкоўшчына - гэта былыя вайсковыя гарадкі. Прызначэнне такіх тэрыторый звычайна захоўваецца на стадыях дамоўленасцей з горадам.
    Так што рэальна паўстае пытанне, а колькі ўвогуле звычайных людзей, не сілавікоў будзе ў гэтых 6 дамах.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць