Меркаванні11

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

«Тут важна разумець, што бяскрыўднай інфармацыі няма, выключэнне — калі вы дамовіліся з тым, на каго вы даносіце». Экс-палітвязень Павел Вінаградаў апісаў для «Белсата», што рабіць, калі вас спрабуюць вербаваць.

«Каб пачаць вас вербаваць, вы павінны апынуцца ва ўразлівым становішчы. Зрабіць гэта ў сучаснай Беларусі — як два пальцы аб асфальт. Прыехалі, закруцілі лапкі — і ўсё. Вось вы ўжо ў стрэсе. У турме яшчэ прасцей — вы там ва ўразлівым становішчы 24/7.

Потым вас заводзяць у нейкі кабінет і альбо пачынаюць пагражаць чымсьці дрэнным (крымінальная справа, праблемы ў сваякоў, ШІЗА), альбо прапануюць нешта добрае (дапамога з вучобай, вырашэнне дробных праблем з міліцыяй, закрыць крымінальную справу, лёгкае жыццё ў турме), альбо і тое, і другое.

Далей вы або пагаджаецеся — і вам, хутчэй за ўсё, дадуць выбраць сабе пазыўны, або не пагаджаецеся — і тады чытаеце гэты тэкст выключна дзеля забавы. Хоць чорт яго ведае, што ў жыцці можа спатрэбіцца. Не заракайцеся.

Але з вамі здарылася непрыемнасць, і вы ўсё ж цяпер пазаштатны супрацоўнік. Хацелася б мне, каб вы не станавіліся пазаштатным супрацоўнікам? Хацелася б. Але гэта жыццё. Яно не шахматы, і аднаго мату тут мала.

Слухайце, спадарства, я сядзеў і не раз. Сядзеў у розных дэкарацыях, у розных умовах і на працягу розных адрэзкаў часу. І падчас апошняй адседкі я канчаткова пераканаўся, што сярод нас няма суперменаў. І тэрмінатараў таксама.

А ў прафесіяналаў сваёй мярзотнай справы ёсць дастатковы набор інструментаў, каб зламаць чалавека нават без фізічнага гвалту. І так тэрмін цісне. І так перажываеш і за сябе, і за родных. І так гітлер паўсюль, а калі яшчэ:

бан на лісты, бан на званкі, бан на спатканні, бан на адваката, пару месяцаў у халодным ізалятары, спецыяльна натрэніраваныя зэкі пастаянна правакуюць канфлікты, а астатнія проста баяцца з табой размаўляць — то вуаля! Чалавек ужо саспеў. (Дарэчы, звычайна хапае і паловы з пералічанага)

І вось вам даюць нейкае заданне. У большасці выпадкаў гэта будзе: «Нясі інфу». Цяпер у вас ёсць апошні шанец на сваё рашучае «Ідзіце на***», каб не спатрэбілася тое, што я напішу далей. Але, як правіла, пасля таго, як чалавек выбраў сабе пазыўны, інфу ён усё ж панясе.

Тут важна разумець, што бяскрыўднай інфармацыі няма (выключэнне — калі вы дамовіліся з тым, на каго вы даносіце). Бо калі вам сказалі нешта даведацца, значыць гэта нешта ім для чагосьці патрэбна. І не для таго, каб сеяць разумнае, добрае, вечнае, а каб спрытней людзей есці.

Я не ведаю, як далёка ўсё ў вас зайшло і што вы там нагаварылі. Гэта здарылася. Гэта дрэнна. Але ваша (наша) задача цяпер — не зрабіць горш.

Перш за ўсё трэба апынуцца ў бяспецы. Калі вас не дэпартавалі — дэпартуйцеся самі. З гэтага моманту рвіце ўсе кантакты з куратарамі. Вы больш не іх с***чка.

Далей, калі вы вырашаеце, што палітыка для вас у мінулым і вы робіце крок назад — звяжыцеся з усімі, на каго вы давалі інфармацыю, і раскажыце пра гэта. Ім трэба ведаць, каб, калі што, мець магчымасць сябе абараніць.

Калі вы вырашаеце, што палітыка / праваабарона / журналістыка і іншы экстрым яшчэ пабудуць у вашым жыцці — да папярэдняга пункта дадавайце сумленны публічны расповед пра ўсё, што здарылася.

Бо сакрэт, які больш не сакрэт, не можа выкарыстоўвацца ні для шантажу, ні для гучных прапагандысцкіх укідаў. Ды і чыста па-чалавечы так будзе правільна», — напісаў Павел Вінаградаў.

Каментары1

  • геаметрия Лабачэўскага
    17.05.2026
    Интэрэсны чел на фота, але я не зразумеу што ён раиць рабиць у таких выпадках. Думаю, у мяне высоки IQ

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў5

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася30

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў5

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць