Свет11

У Газе ізраільскім ударам забіты кіраўнік узброенага крыла ХАМАС

Палесцінская групоўка ХАМАС пацвердзіла, што 15 мая ў сектары Газа ў выніку ізраільскага ўдару быў забіты кіраўнік яе ўзброенага крыла — Із ад-Дзін аль-Хадад. Ізраільскія ўлады называлі яго адным з галоўных арганізатараў нападаў 7 кастрычніка 2023 года, піша Бі-бі-сі.

Фота: Getty Images

Як паведамляецца, удар быў нанесены па жылым комплексе ў цэнтры горада Газа. Відавочцы сцвярджаюць, што некалькі ракет былі выпушчаныя адначасова з розных бакоў. Пасля гэтага ў будынку ўзнік моцны пажар, а ратавальнікам было цяжка дабрацца да пацярпелых і эвакуяваць іх.

У выніку першага ўдару былі загінулыя і параненыя. Аль-Хадад, верагодна, атрымаў цяжкія раненні, пасля чаго яго вынеслі з будынка і паспрабавалі вывезці на аўтамабілі. Аднак пазней гэты аўтамабіль таксама быў абстраляны, і ў выніку загінулі людзі, якія ў ім знаходзіліся.

Ізраільскія ўлады заявілі, што лічаць аперацыю паспяховай і абвінавацілі аль-Хадада ў шматлікіх нападах, забойствах і выкраданнях. Яны таксама падкрэслілі, што будуць працягваць дзеянні супраць тых, хто ўдзельнічаў у падзеях 7 кастрычніка 2023 года.

На фоне гэтага сітуацыя вакол перамір’я ў Газе застаецца напружанай. ХАМАС абвінавачвае Ізраіль у парушэнні дамоўленасцяў і ўдарах па мірных жыхарах. У сваю чаргу Ізраіль сцвярджае, што мае права наносіць удары па прадстаўніках групоўкі і патрабуе яе раззбраення.

Мірныя перамовы фактычна зайшлі ў тупік. Планы па стварэнні часовай цывільнай адміністрацыі і аднаўленні рэгіёна пакуль не рэалізаваныя, а напружанасць у рэгіёне застаецца высокай.

Каментары1

  • Крынж
    16.05.2026
    Бібі красава! Дарэчы былы спецназавец батальёна Саярат Маткаль.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць