Нерухомасць7676

Віцэ-прэм’ерка Качанава пачынае будоўлю катэджа ў Драздах ФОТЫ

У шэрагах жыхароў «Драздоў-2» чакаецца папаўненне. Зямлю пад будаўніцтва дома ў элітным катэджным пасёлку ў Мінску атрымала віцэ-прэм’ерка Наталля Качанава.

Наталля Качанава. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by
Пачаць будоўлю Качанава яшчэ не паспела. Суседам стане банкір Аляксандр Ракавец, яго катэдж справа.

Чыноўніцы выдзелілі надзел памерам каля 15 сотак месяц таму, рашэннем Мінгарвыканкама №3058 ад 13 кастрычніка 2016 года.

Нагадаем, зямля пад будаўніцтва катэджаў у Мінску размяркоўваецца наступным чынам: спачатку яе мусяць прапанаваць шматдзетным сем’ям з чаргі. Калі ахвотных няма, надзел выстаўляецца на аўкцыён.

Ні ў якім прававым акце не сказана, што віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, якая прыехала ў Мінск менш за два гады таму, мае першаснае права на будаўніцтва ў сталіцы.

Ад 1999 года ў Беларусі існуе спецыяльны службовы жыллёвы фонд. Быў складзены спіс чыноўнікаў, якім выдзяляюцца кватэры ці дамы на час працы на пэўнай пасадзе.

Качанава разам з сям’ёй жыла ў такім катэджы ў Наваполацку, калі працавала старшынёй гарвыканкама. Пасля ад’езду ў Мінск дом трэба было вызваліць. 

А вось катэдж у «Драздах-2» застанецца з Качанавымі назаўсёды. Зямля выдзялялася ў пажыццёвае спадчыннае валоданне.

Панарамнае фота, націсніце для павелічэння. Праз дарогу ад Качанавай дабудоўваецца спявак Анатоль Ярмоленка.

Сям’я Качанавых — гэта сама віцэ-прэм’ерка і яе муж Леанід. Да пераезду ў сталіцу ён працаваў фізруком у Полацкім гандлёва­тэхналагічным каледжы. Абедзве дачкі выйшлі замуж, старэйшая гадуе дзіця.

Ва ўласнасці Наталлі Качанавай застаецца бацькоўская двухпакаёўка ў цэнтры Полацка.

Фота Вольгі Шукайла, Tut.by.

Падчас крызісу ў Беларусі абваліліся цэны на нерухомасць. Цяпер за катэдж у Драздах складана атрымаць $1 мільён. У аб'явах аб продажы тамтэйшых дамоў найчасцей пазначаныя $750—800 тысяч. Аднак і гэта гіганцкія грошы. Дом Качанавай будзе каштаваць як сярэдні заробак беларуса за 175 гадоў.

Чытайце таксама:

Гісторыя жыцця Наталлі Качанавай: як валейбалістка з водаканала стала самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі

Ад Абельскай да Ярмошынай: уладальнікі катэджаў у Драздах, поўны спіс

Каментары76

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй17

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць