Нерухомасць55

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток

«Рамзэс трэці перарадзіўся ў Віцебску».

Скрыншот відэа

Незвычайны дом з галавой сфінкса ў Віцебскім раёне прыцягвае ўвагу праезджых.

Адзін з іх зняў дом на відэа і выклаў у тыктоку. У каментарах многія жартуюць.

«Я нікому не скажу што адпачыў у Егіпце, але знакі будуць».

«Віцебск вывучаны на 1%».

«Рамзэс трэці перарадзіўся ў Віцебску».

«Калі ты — фанат Старажытнага Егіпта, але лёс закінуў цябе кудысьці пад Віцебск».

@sprinter.tit27 #рекомендации #египет #фараон #витебскийрайон #витебск #vitebsk#реки ♬ suara asli - ⌗ ᵎ⌇

Гэтага сфінкса на доме насамрэч пабудавалі яшчэ ў 2010 годзе. Знаходзіцца ён у садовым таварыстве «Будаўнік» пад Віцебскам. Уласнік дома Руслан Кушчын расказваў раней у інтэрв'ю, што раздумваў, як бы ўпрыгожыць дом:

«Спачатку хацеў зрабіць чэрап: я ж матацыкліст, а гэта неад'емны сімвал байкераў. Але жонка была катэгарычна супраць. Тады пачаў перабіраць, што яшчэ можа падысці, каб і па форме можна было да дома далучыць, і памяшканне было нармальнае, прыдатнае для жыцця. Так і з'явіўся сфінкс. Ні з паездкамі ў Егіпет, ні з праглядам тэматычнай перадачы гэта не звязана. Проста ён добра падыходзіць для будоўлі. І жонка ад ідэі была ў захапленні.

Фота: «Анлайнер»

Спачатку думаў зрабіць сфінкса такім, якім ён дайшоў да нашых дзён: без носа, абсыпанага. Карацей, пабітага жыццём і французамі. Але Ірына зноў паўплывала на планы: сказала, ёй такі вырадак не патрэбны. Прыйшлося палазіць у інтэрнэце і адшукаць малюнак, як ён мог выглядаць раней».

Тэхналогію вырабу складанага па форме памяшкання гаспадару ніхто не падказваў. Дачнага сфінкса Руслан будаваў разам з двума сынамі.

Каментары5

  • Муртазаев
    15.06.2025
    Круто! Очень оригинально!
  • %
    15.06.2025
    Нешта ў гэтага сфінкса даволі такі тыповы славянскі выраз твар
  • Какой колхоз
    16.06.2025
    Даже в египетской веске никто бы до такого не додумался

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў3

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі10

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў3

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць