Грамадства

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

У 2024 годзе на тысячу жанчын прыпала каля 7 абортаў, а дваццаць гадоў таму гэты паказчык быў утрая большы. За апошнія гады агульная колькасць абортаў зніжаецца штогод — летась было зроблена 14,5 тысячы, на 1,4 тыс. менш, чым у папярэднім годзе, і на 50 тысяч менш, чым у 2006-м, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота ілюстрацыйнае

Скарачэнне тлумачыцца не толькі змяншэннем колькасці жанчын фертыльнага ўзросту, але і агульным зніжэннем долі абортаў на душу насельніцтва. Калі цяпер гэта 6,8 на тысячу жанчын, то ў 2005 годзе было 22,6.

Асноўная колькасць абортаў па-ранейшаму прыпадае на жанчын ва ўзросце 25—34 гады. Але ў параўнанні з мінулымі дзесяцігоддзямі амаль зніклі аборты сярод дзяўчат 15—19 гадоў: цяпер усяго 2 выпадкі на тысячу, хаця ў 2005 годзе — 16.

Сітуацыя ў розных рэгіёнах розная. У Мінску і Мінскай вобласці — найбольш спрыяльная: 4,5 аборты на тысячу жанчын. У Віцебскай і Гомельскай — удвая большая: 10—11.

Хоць улады і грамадскія ініцыятывы ўсё часцей асуджаюць аборты ў рамках кансерватыўнай рыторыкі, статыстыка сведчыць, што колькасць абортаў змяншаецца і без асаблівага знешняга ўмяшання.

Асноўнымі прычынамі зніжэння сталі рост узроўню жыцця і адукацыі, распаўсюджанне кантрацэпцыі і, разам з гэтым, скарачэнне нараджальнасці. У 2024 годзе на адну жанчыну прыпадала ўсяго 1,08 нараджэння, тады як у 2016 годзе — 1,7. Таму можна выказаць здагадку, што беларускі проста радзей зацяжарваюць, а значыць — радзей і робяць аборты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць