Грамадства1111

У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шараговай аперацыі

Пластычнага хірурга Кацярыну Ланскую абвінавачваюць у халатнасці, якая прывяла да слепаты жонкі прэзідэнта Федэрацыі яўрэйскіх абшчын Расіі.

Кацярына Ланская. Скрын відэа: sobchak / YouTube

Кацярына Ланская нарадзілася і вырасла ў Мінску. Яна скончыла філалагічны факультэт БДУ, а пасля пайшла ў медыцыну. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, але працягнула навучанне ў Расіі. Там і засталася, зрабіўшы сабе імя як пластычны хірург. Ланская абараніла кандыдацкую дысертацыю і стала працаваць у маскоўскай клініцы «Клазко».

«Кацярына — сапраўдны прафесіянал, тактоўная, спагадлівая, уважлівая да кожнай дробязі. Пасля таго, як мне знялі швы, я ўбачыла вынік як з карцінкі! Верхнія павекі былі падцягнуты і раскрыты, скуры, якая навісае, быццам і не было. Няма эфекту праапераванага твару, усё настолькі тонка», — пісала адна з яе пацыентак у 2020 годзе.

Аднак у кастрычніку 2023 года да Ланской на прыём па рэкамендацыі сябровак трапіла жонка прэзідэнта Федэрацыі яўрэйскіх абшчын і заснавальніка Яўрэйскага музея і цэнтра талерантнасці Аляксандра Барады 46-гадовая Іна. Ёй Ланская зрабіла блефарапластыку — пластычную аперацыю па выдаленні лішняй скуры і тлушчу з павека. Пацыентцы была зроблена такая працэдура на верхнім і ніжнім павеках, а таксама эндаскапічны ліфтынг ілба і броваў.

Як пісала прэса, пасля правядзення працэдуры жанчыну павінны былі выпісаць праз два дні, але яна прабыла ў клініцы тыдзень. Узніклі ўскладненні: пачаліся галаўныя болі, а вочы стала немагчыма расплюшчыць. Не дапамаглі і кроплі, якія прапісалі ў клініцы. У выніку ў яе пачалося адпластаванне рагавіцы, і яна пачала слепнуць.

Іна Барада Инна Борода Inna Boroda
Іна Барада. Скрын відэа: sobchak / YouTube

Жанчыну адправілі на лячэнне за мяжу, дзе дактары змаглі толькі на 30% вярнуць зрок на адным воку. Спецыялісты гавораць, што, магчыма, дапамагчы Іне зможа толькі аперацыя па перасадцы рагавіцы.

У лютым 2024 года была заведзена крымінальная справа, па якой Ланская праходзіла ў якасці сведкі. Але праз некаторы час, у снежні 2024 года, са статусу сведкі яе перавялі ў статус абвінавачанай, сама хірург была змешчана пад хатні арышт.

У канцы студзеня 2025 года Ланской выставілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 238 Крымінальнага кодэкса Расіі — «аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі». Ад яе патрабуюць каля мільёна беларускіх рублёў.

Ланская звярнулася да Ксеніі Сабчак і выказала свой пункт гледжання.

Версія Ланской

Па словах Кацярыны, гіпатэтычна аслепнуць пасля блефарапластыка можна толькі з-за вельмі рэдкага ўскладнення — рэтрабульбарнай гематомы. Гэта крывацёк, які можа здушыць зрокавы нерв. Аднак пасля блефарапластыкі гэта ўскладненне практычна немагчыма, паколькі пры такіх аперацыях не праводзяць анестэзію за вочным яблыкам, дзе можа ўзнікнуць рэтрабульбарная гематома. Калі б яна ўзнікла, то сімптомы былі б відавочныя (крывавае вока, пашыраная зрэнка, страта рэакцыі на святло), і такі стан адразу б заўважылі.

Пасля аперацыі ў пацыенткі назіралася ўмеранае незмыканне павек (экспазіцыйная кератапатыя), што з'яўляецца нормай. Такая праблема можа ўзнікаць з-за ацёку або выкарыстання стрып-палосак, якія фіксуюць швы, што абмяжоўвае рухомасць павекаў. Звычайна гэта цягам 2-3 тыдняў праходзіць без сур'ёзных наступстваў.

Важным фактам з'яўляецца тое, што за месяц да таго, як прыйсці на блефарапластыку, Іна Барада ў іншай клініцы праходзіла лячэнне ад халязіёна — захворванне павекаў, якое праяўляецца як пухліна (бугорчык, запоўнены вадкасцю) на верхнім або ніжнім павеку. Стан вельмі падобны да таго, што ў народзе называюць ячмень.

Ланская прызнае, што не ведала аб гэтым. У адваротным выпадку, хутчэй за ўсё, аперацыя магла быць перанесена на больш позні перыяд.

Пасля выпіскі з клінікі Іна Барада звярнулася ў клініку, дзе лячыла халязіён. Там ёй паставілі дыягназ экспазіцыйная кератапатыя, якую яна лячыла тры тыдні, а затым працягнула лячэнне ў Італіі.

Падчас аднаго з пералётаў у жанчыны адбылася перфарацыя рагавіцы — сур'ёзнае ўскладненне, якое пагражае зроку, бо ўяўляе сабой скразны дэфект рагавіцы. Для яго закрыцця былі праведзены некалькі аперацый рознымі метадамі.

Ланская заўважае, што пасля аперацый на вачах не рэкамендуецца лятаць, бо гэта можа пагоршыць сітуацыю, але яна не ведае, ці папярэджвалі аб гэтым Бараду іншыя афтальмолагі.

У выніку, нягледзячы на тое, што пасля пластычнай аперацыі быў праведзены шэраг іншых маніпуляцый і аперацый, усё абвінавачанне накіравана на Кацярыну Ланскую.

Як кажа Ланская, дактары клінікі не згодныя з вынікамі судова-медыцынскай экспертызы. Эксперты не ўлічылі наступнае лячэнне пацыенткі і ігнаравалі дакументы з іншых медыцынскіх устаноў. У якасці даных для гэтай экспертызы была выкарыстана ацэнка стану зроку на дзявяты дзень пасля аперацыі. Акрамя таго, у экспертызе пазначаны прэпараты, якіх не было ў медыцынскай дакументацыі.

Аднак клініка ўжо выплаціла пацярпелай Барадзе суму роўную каля 350 тысячам беларускіх рублёў. Пытанне, чаму «Клазко» не змагла дамовіцца з пацярпелай, каб тая не выстаўляла абвінавачанне доктару, застаецца адкрытым. З 24 лютага 2025 года, па словах Ланской, яна працуе ў іншай клініцы і чакае суда. На маёмасць доктара накладзены арышт.

Каментары11

  • Кот
    25.02.2025
    Зноў патрыёты лятаюць лячыцца ў ненавісны Захад. Да што ты з імі будзеш рабіць!
  • Жиды
    25.02.2025
    Все понятно...
  • В твоей деревне Минск может и не судят
    25.02.2025
    хам, Кэлх

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй8

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ5

Мінск увайшоў у топ-20 гарадоў свету, найлепшых для прагулак9

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць