Эканоміка22

Да 2015 года плануецца мадэрнізаваць 18 льнозаводаў

Да 2015 года ў Беларусі плануецца мадэрнізаваць 18 льнозаводаў, чатыры з іх сумарнай магутнасцю 36 тыс. тон ільновалакна на 1 студзеня 2013 года ўжо тэхнічна перааснашчаны.
Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц 22 студзеня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў. На ім у ліку іншых разглядаўся комплексны бізнес-план развіцця льняной галіны ў 2013–2015 гадах.

У 2013 годзе плануецца тэхнічна перааснасціць шэсць ільнозаводаў з магутнасцю 60 тыс. тон, а ў 2014–2015 гадах — яшчэ восем заводаў агульнай магутнасцю 80 тыс. тон, паведаміў міністр. Ён патлумачыў, што на тэхнічнае перааснашчэнне льнасеючых сельгасарганізацый і льнозаводаў у 2013–2015 гадах плануецца накіраваць 2 трлн. 853 млрд. рублёў, у тым ліку на мадэрнізацыю льнозаводаў — 1 трлн. 428 млрд. рублёў, а на закупку спецыялізаванай тэхнікі — 1 трлн. 425 млрд. рублёў.

Як паведамілі ў прэс-службе Саўміна, у якасці галоўнага механізму дасягнення рэнтабельнай працы на ўзроўні льнасеючых арганізацый прадугледжваецца павышэнне ўраджайнасці льнотрасты да 36 ц/га з атрыманнем яе сярэдняга нумара 1,5 у 2013 годзе.
Да 2015 года ўраджайнасць ільнотрасты плануецца давесці да 39 ц/га з атрыманнем сярэдняга нумара 1,75.

«Выконвацца пастаўленыя задачы будуць за кошт павелічэння канцэнтрацыі пасеваў на адну льнасеючую арганізацыю да 2015 года да 550 га, выдзялення льнозаводам ільнопрыдатных ворных зямель, жорсткага выканання галіновага рэгламенту вырошчвання льну, уключаючы неабходныя нормы ўнясення ўгнаенняў, выкарыстанне інтэграванай комплекснай абароны раслін, выкананне агратэхнічных тэрмінаў зямель, сяўбы і ўборкі льну», — адзначылі ў Саўміне. Аднак, дадалі ў прэс-службе, неабходна таксама забяспечыць гаспадаркі якаснай спецыялізаванай уборачнай тэхнікай і пабудаваць сучасныя сховішчы для льнотрасты.

На думку прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, комплексны бізнес-план развіцця льняной галіны ў 2013–2015 гадах павінен быць дапрацаваны. Гэта даручана зрабіць на працягу двух тыдняў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на пытанні мадэрнізацыі эканомікі галіны ў цэлым і арганізацыю яе структуры. «Неабходна прыняць канчатковае рашэнне па аптымізацыі колькасці льнозаводаў, а таксама глыбіні іх мадэрнізацыі, указаць тэрміны і ўмовы фінансавання гэтых работ», — адзначыў Мясніковіч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?4

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітаец зарабіў за месяц амаль 9 тысяч даляраў, назіраючы за аблокамі1

На лесвіцы салона прыгажосці ў Маладзечне кліентак палохаюць вужы2

У Лынтупах амаль за два мільёны даляраў выставілі на продаж будынкі старога бровара1

Дзяржаўны доўг ЗША паставіў новы гістарычны рэкорд1

У Івацэвіцкім раёне мужчына дзеля забавы абстраляў з пнеўматыкі раварыста1

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

У Бельгіі прадавец аўтамабіляў афіцыйна стаў прынцам1

У Пружанскім раёне на пажары загінуў пяцігадовы хлопчык. Ён быў дома адзін

Гандаль на вёсцы арганізуюць па-новаму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?4

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць