Улада1717

Цёплае і сяброўскае пахмелле ад Мытнага саюза на саміце ў Астане

Пасяджэнне Найвышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады адкрываецца сёння ў сталіцы Казахстана Астане. Ягоным фонам стала расчараванне ў Мытным саюзе. Навязанае Расіяй інтэграцыйнае аб’яднанне прывяло да спаду ў беларускай прамысловасці.

Тысячы «лішніх» трактараў МТЗ у Мінску больш няма куды ставіць, таму ўрад спешна распрацоўвае схему іх раздачы калгасам. І трактарны завод не адзін такі. Доля грузавікоў МАЗ на расійскім рынку знізілася ўдвая за адзін год. Зусім адваротнае адбываецца з легкавікамі: цэны на аўтарынку Ждановічы сталі захмарныя, бо абарончыя мыты абмяжоўваюць паступленне заходнееўрапейскіх машын, а завоз далёка не перадавых расійскіх марак расце. Яны ўпершыню выйшлі ў лідары продажаў на беларускім рынку.

Мытны саюз аказаўся выгадным для Расіі не толькі палітычна і стратэгічна. У той жа час Мінск перажывае пахмелле на чужой бяседзе. Наступствы далучэння да Мытнага саюза аказаліся для Мінска сюрпрызам. Інтэлектуальны патэнцыял лукашэнкаўскай адміністрацыі занізкі для такога прагнозавання.

Зараз Беларусь чакаюць няпростыя перамовы па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. З іншага боку, Лукашэнка не губляе надзеі атрымаць ад Расіі новыя субсідыі, гэтым разам ўзамен за панесеныя ад Мытнага саюза фінансавыя страты. Але сума расійскіх нафтагазавых датацый дасягнула рэкордных 10 мільярдаў даляраў, і, здавалася б, дзе ж ужо болей.

На саміце ў Астане мяркуецца пайсці далей, разгледзець праект Дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Імаверна, Беларусь паспрабуе затармазіць чарговы этап інтэграцыі ці, прынамсі, абставіць яго такімі ўмовамі, якія б гарантавалі далейшае павелічэнне нафтагазавай рэнты. Галоўнымі ж пытаннямі, якія Мінск будзе вырашаць, будуць будзённыя справы кшталту продажу МАЗаў, гульняў вакол калію і, нарэшце, падпісанне нафтавага балансу, з якім Масква працягвае трымаць беларусаў на кароткім ланцужку.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць30

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Сала з хлебам і краб з ікрой могуць быць аднолькава смачнымі». Пра гэты рэстаран гаворыць увесь Instagram13

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне1

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца7

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць30

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць