Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Прывітаньне ад генэрал-палкоўніка

Пад сьцягам Эўрарэгіёну зьбіраліся ўсе, хто не паленаваўся прыехаць у Горадню са сваімі каўбасамі, сырамі, нават з чарніламі… Піша ў сваім блоґу Сяргей Астравец.

Падзея адбывалася пад белым сьцягам зь зялёнай эмблемай і трохмоўным надпісам: “Euroregion Niemen-Nemunas-Нёман”. Цікава, як у душы рэагавала чыноўніцкая плойма, калі мусіла дэфіляваць паўз бліскучыя вітрыны з гарэлачным асартымэнтам? Чыноўніцкая душа сёньня для цябе амаль загадка. Памятаецца, трапіў на выязное мерапрыемства з гарадзенскімі чыноўнікамі — якраз першае пасьля гарбачоўскага ўказу. Як жа яны аблізваліся, калі ўзгадвалі, што да гэтых дзён на кожным аб’екце чакаў пачастунак з моцнымі напоямі. У іх усё у вачах бачна было, на тварах адлюстравана!

Але вернемся ў Горадню сёньняшнюю. Моцны вецер рваў сьцягі, калі гаварыліся прамовы ўперад, як перарэзаць традыцыйна чырвоную стужку. Так было летась, так было цяпер. Адно адрозьненьне: у мінулым годзе чыноўнікі радаваліся ў мікрафон, што зноўку кірмаш эўрарэгіёнскі ў горадзе, а праз вуліцу экскаватар руйнаваў моцную 70-гадовую камяніцу ў стылі канструктывізму. Каб людзі паменш абураліся, нядаўна на яе месцы зрабілі клюмбу.

Калі часам глядзеў расейскае тэлебачаньне, заўжды міжволі думалася пра тамтэйшых начальнікаў зь беларускімі прозьвішчамі і нават тварамі, якія таксама нярэдка вылучаюцца з агульнай маскоўскай масы. Вось, напрыклад, былы камандуючы іхніх паветрана-дэсантных войскаў генэрал-палкоўнік Шпак. Цяпер ён Разанскі губэрнатар, там жа, здаецца, і навучаюць афіцэраў для ПДВ дарэчы. Дык вось, вітрыны разанскія на гарадзенскім кірмашы былі самыя большыя, хоць губэрня дачыненьня да Эўрарэгіёну ня мае. Але, дальбог, прыемна было слухаць прывітаньне ад генэрала Шпака. Ягоны прадстаўнік гаварыў, што генэрал — беларус, што існуе там беларуская грамада і някепска пачуваецца.

Раптоўна ты апынуўся не сярод публікі, а спаміж чыноўнікаў. Ніякавата крыху, але таксама цяжка стрымаць усьмешку. Каляжанка паказала здымак: ты трапіў у кадар разам зь імі. Яны тыя ж самыя савецкія, але крыху іншыя. Яны па-ранейшаму гладкія, але адпрасаваныя, выгаленыя і ці напалоханыя ўнутры, ці папросту гатовыя да любой каманды. Хвалююцца: ці ўсе танцоры, пералічваюць іх, выйшлі на вецер, каб быць напагатове і пасьля заканчэньня прамоў выскачыць зь лявоніхай ці з гапаком або з цыганачкай.

Ах, яшчэ: пайшоў паўзіраўся на навюткі фантан з паліраванага граніту, цяпер іх у горадзе некалькі, нават, бач, на стадыёне. Стадыёне на колішніх габрэйскіх могілках. А перад фантанам бліскучыя новыя аўто, улучна са “Скакуном”, дасланым нам для зборкі Ахмэдам. Цікава, ці ўдала мы на ім пагарцуем, ці далёка даскачам? Але жы выбару не пакідаюць: рыцара пахавалі, а каня ў шахту аддалі, хай сьлепне, абы ніхто ня бачыў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць