Грамадства11

Дзве пенсіянеркі значна ашчадзілі на пуцёўцы ў санаторый, але пасля пра гэта пашкадавалі

У Лідскім раёне дзве пенсіянеркі вырашылі ашчадзіць на пуцёўках у санаторый, аднак пасля вяртання дадому высветлілася, што іх гісторыя зацікавіла супрацоўнікаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Жанчыны адпачылі ў санаторыі 13 дзён, і пуцёўкі ў яго яны сапраўды набывалі, але не па поўнай цане. Пенсіянеркі дамовіліся з кіраўніцтвам установы, каб дакументы афармляліся не на іх імёны, а на людзей, якія мелі права на 70‑працэнтную зніжку.

Як сцвярджаюць у міліцыі, схема была выгадная для ўсіх удзельнікаў: супрацоўнікі атрымлівалі лепшыя паказчыкі па засяляльнасці і дадатковыя «падзякі» ад кліентаў, а адпачывальнікі карысталіся паслугамі па значна ніжэйшым кошце.

У выніку работнікаў санаторыя прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за махінацыі, а ў дачыненні да пенсіянерак завялі крымінальныя справы за выкарыстанне падробленых дакументаў.

Каментары1

  • Жаба
    27.02.2026
    Усе задаволеныя, дык у чым праблема?

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць