Свет1212

Мяцеж у Данбасе: Сілавікі бяздзейнічаюць, штурмавікі бясчынствуюць АНЛАЙН

20:24

У Вярхоўнай Радзе Украіны разгледзяць ўвядзенне надзвычайнага становішча

20:18

Турчынаў назваў кіраўніка антытэрарыстычнага цэнтра

18:17

У Савеце Федэрацыі РФ выключылі ўвядзенне войскаў на ўсход Украіны без санкцыі ААН

17:44

НАТО абмяжоўвае доступ расійскіх дыпламатаў у штаб-кватэру альянсу

16:38

CБУ затрымала байца ГРУ Расіі за арганізацыю акцый у Луганску ФОТА + АЎДЫЁ

16:20

Улады Украіны стварылі штаб і праводзяць антытэрарыстычныя аперацыі супраць сепаратыстаў — Турчынаў

16:01

СБУ затрымала арганізатара масавых беспарадкаў у Данецку

15:56

Расійскія СМІ хлусяць: аблрада нібыта абвесціла «незалежнасць» Данецкай вобласці

13:53

  У Літве на тры месяцы прыпынілі трансляцыю РТР

13:43

ІТАР-ТАСС: «Данецкая народная рэспубліка просіць Пуціна ўвесці міратворчы кантынгент»

13:07

Сепаратысты абвесцілі Данецкую народную рэспубліку і заявілі пра далучэнне да Расіі

 12:36

Невядомыя спрабавалі штурмаваць Данецкую тэлерадыёкампанію, стралялі з аўтаматаў

10:49

Цімашэнка тэрмінова вылецела ў Данецк, шэф СБУ — у Луганск

10:29

Авакаў: Будынак Абласной адміністрацыі ў Харкаве цалкам вызвалены ад сепаратыстаў

10:06

У Луганску міліцыя прыведзеная ў стан баявой гатоўнасці, уезды ў горад перакрытыя

9:29

Бізнэс-эліта Данбаса хоча або ўлады ў Кіеве, або непадкантрольнасці Кіеву

9:07

Парашэнка: Беспарадкі ў Данбасе маюць на мэце зрыў выбараў

8:56

Крыніца: Сепаратыстаў у будынак абласной рады Данецка правёў начальнік аховы Ахметава

8:46

Штурмавікі занялі першы паверх будынку СБУ ў Данецку

8.40

В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў ўзяў пад асабісты кантроль сітуацыю, якая склалася ў Данецкай і Луганскай абласцях з-за выступаў сепаратыстаў, паведамляе яго прэс-служба.

У паведамленні адзначаецца, што ў сувязі з падзеямі ў Луганску і Данецку А.Турчынаў адмяніў свой працоўны візіт у Літву, дзе павінен быў узяць удзел у канферэнцыі спікераў парламентаў Еўрасаюза.

«Аляксандр Турчынаў склікаў тэрміновую нараду кіраўнікоў сілавых міністэрстваў і ведамстваў і ўзяў пад асабісты кантроль сітуацыю, якая склалася ў Данецкай і Луганскай абласцях з-за выступу сепаратыстаў», — гаворыцца ў паведамленні.

У нядзелю дэманстранты захапілі шэраг адміністратыўных будынкаў у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. Дэманстранты былі нешматлікімі — па некалькі тысяч чалавек, але агрэсіўнымі і арганізаванымі. У Луганску яны захапілі будынкі СБУ і абласнога аддзялення Нацбанка.

Перад выхаднымі ў Луганскай вобласці СБУ арыштавала групу штурмавікоў з гранатамётам і 200 аўтаматамі. Аднак, як выявілася, гэта былі не ўсе.

Міліцыя аказвала штурмавікам толькі мінімальны супраціў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць