Афіша

Пяты Фестываль кулікоў пройдзе ў Тураве 28 верасня

У Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) 28 верасня адбудзецца пяты Фестываль кулікоў, закліканы звярнуць увагу на Тураўскі луг.

Арганізатарамі фестывалю выступілі грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Тураўскі гарадскі выканаўчы камітэт. 

Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў 11 гадзін, з 11.30 да 13.30 арганізатары запрашаюць на свята «Гаспадар Тураўскага луга», дзе пройдзе конкурс прывітанняў школьных каманд «Кулiчынае прывiтанне», дэфіле «Кулiчыная мода» і канцэрт «Песні Тураўскага балоння» з удзелам гурту Vuraj. 

«Упершыню ў рамках фестывалю пройдзе мастацкі пленэр «Фарбы Тураўскага луга». У ім возьмуць удзел вучні Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і школы мастацтваў з Турава. Дзеці будуць маляваць унікальныя пейзажы Тураўшчыны», — сказала каардынатар фестывалю Лідзія Пшаніцына. 

Акрамя таго, у рамках фестывалю пройдуць спартыўныя конкурсы, інтэлектуальныя віктарыны і майстар-класы. 

Тураўскі луг з`яўляецца адным з найбольш важных месцаў для гнездавання і прыпынку падчас міграцый больш як 50 відаў водна-балотных птушак. Яму прысвоены міжнародны статус «тэрыторыі, важнай для птушак», а таксама статус біялагічнага заказніка. 

На Тураўскім лузе знаходзіцца найбуйнейшае ў Беларусі стабільнае паселішча занесенага ў Чырвоную кнігу аднаго з відаў куліка — марадункі, у гонар якога ў 2009 годзе ў горадзе быў устаноўлены адзіны ў свеце помнік. У сакавіку 2014 года арнітолагі ўстанавілі на Тураўскім лузе абсалютны рэкорд улічаных птушак: 200 тысяч асобін на 1 квадратным кіламетры.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце33

Вайнаудакладнена, дапоўнена33

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дырэктар рэстарана аформіў супрацоўнікам фэйкавыя адпачынкі, забраў іх адпускныя і ўсё спусціў на стаўкі1

Сілавікі прыходзяць да студэнтаў ЕГУ — і цяперашніх, і былых19

У Мінску двое мужчын загінулі ад перадазіроўкі наркотыкамі1

«Толькі не спісвай слова ў слова». У Гродне адкрываюць краму «Кузнечик», падазрона падобную на польскую «Жабку»4

У Мінску асудзілі мужчыну, які праз рэлігійныя перакананні адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах7

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

П'яны 24‑гадовы хлопец пасля фестывалю ў Ваўкавыску напаў на міліцыянтаў

Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі12

Былая супрацоўніца пратакола Лукашэнкі Дар'я Шманай стала кіраўніцай таямнічай беларускай арганізацыі ў Маскве20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце33

Вайнаудакладнена, дапоўнена33

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць