У Мінску асудзілі мужчыну, які праз рэлігійныя перакананні адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах
Мінчук у прызначаны дзень прыйшоў у ваенкамат, аднак ехаць на зборы адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта супярэчыць ягоным рэлігійным перакананням, пішуць «Мінск-Навіны».
Суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд 38‑гадоваму мясцоваму жыхару, якога абвінавацілі ва ўхіленні ад прыходу на вайсковыя зборы. Мужчына, які працуе грузчыкам і раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, сваёй віны на судовым пасяджэнні не прызнаў.
Паводле матэрыялаў справы, мінчук атрымаў павестку і павінен быў з’явіцца ў вайсковы камісарыят 7 кастрычніка 2025 года для адпраўкі ў часць. Пры ўручэнні павесткі яго пад подпіс папярэдзілі пра адказнасць.
У прызначаны дзень мужчына прыйшоў у ваенкамат, аднак наўпрост адмовіўся ехаць на зборы, патлумачыўшы гэта сваімі рэлігійнымі перакананнямі — вера забараняе яму мець статус вайскоўца.
На падставе ч. 1 арт. 436 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суд прызнаў мінчаніна вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе:
- папраўчых работ на тэрмін шэсць месяцаў;
- утрымання ў даход дзяржавы 20% ад заробку па асноўным месцы працы (але не менш за адну базавую велічыню штомесяц).
Прысуд пакуль не ўступіў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары