Улада1616

Багданкевіч: «Павел Калавур — найлепшы варыянт». Пяць фактаў пра новага старшыню Нацбанка

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Паўла Калавура старшынёй Нацбанка. «Наша Ніва» расказвае цікавыя факты з яго жыцця.

Паляшук

Калавуру 52 гады. Ён нарадзіўся ў вёсцы Белавуша Столінскага раёна. Прозвішча мае цюркскія карані, яно паходзіць ад слова «караул!»

Банкір адвучыўся ў Пінскім улікова-крэдытным тэхнікуме (як і многія беларускія фінансісты, уключна з Надзеяй Ермаковай), а пасля і ў Наргасе. У сталым веку скончыў БДЭУ яшчэ раз, магчыма, у афіцыйнай біяграфіі гаворка вядзецца пра магістратуру.

Калавур спачатку працаваў у сістэме Дзяржбанка — у Стоўбцах, Бярэзіне і Валожыне, а незалежнасць сустракаў кіраўніком валожынскага аддзялення «Белаграпрамбанка».

Досвед працы ў Нацбанку

Адтуль яго забраў у Мінск Станіслаў Багданкевіч, тагачасны кіраўнік Нацбанка. Калавур стаў ягоным намеснікам. У гэтай структуры банкір адпрацаваў 17 гадоў, пасля стаўшы першым намеснікам, але ўжо не ў Багданкевіча, а ў Пятра Пракаповіча.

У 2010-м Калавур сышоў кіраваць «БелВЭБам», дачкой расійскага банка.

Так што прыход у Нацбанк будзе для яго другім.

«Адзін з найлепшых банкіраў»

«Сярод дзейсных банкіраў гэта адна найлепшых кандыдатур», – перакананы Станіслаў Багданкевіч. Але прызнаецца, што ад Калавура ў цяперашняй сітуацыі мала што залежыць.

«Патрэбная сумесная праграма па пераходу на новую мадэль рэгулявання эканомікі і новая эканамічная палітыка. І ў гэтай праграме пазіцыі манетарнай палітыкі не на першым месцы.

Грашовая маса расце, таму што банкі крэдытуюць неэфектыўныя дзяржпраекты і стратныя прадпрыемствы, якія працуюць на склад. Калі Калавур будзе адстойваць свае пазіцыі, гэта сыграе сваю ролю.

Але мяне больш засмучае прызначэнне Андрэя Кабякова. Урад ніводнага кроку не мог рабіць без ягонай згоды. Ён, па сутнасці, галоўны вінаваты ў крызісным абвале. І яго перасоўваюць на пасаду прэм’ера! Таму чаканні слабыя», – разважае Багданкевіч.

Кандыдат эканамічных навук

У 2001-м Калавур абараніў дысертацыю. Тэмай даследавання былі эканамічныя перадумовы і наступствы манетарнага саюза Беларусі і Расіі. Прычым ацэньваў ён іх негатыўна.

«На мой погляд, ён займаў слушную пазіцыю, маўляў, не трэба пераходзіць на расейскі рубель, пакуль не будзе поўнай эканамічнай інтэграцыі», – узгадвае Станіслаў Багданкевіч.

Не ў Драздах, але побач

Калавур жыве непадалёку ад Драздоў, у «пасёлку банкіраў».

У 2007 годзе Мінгарвыканкам выдзеліў зямлю на вуліцы Вілейскай семярым дзяржаўным служачым. Тагачаснаму старшыні Нацбанка Пятру Пракаповічу — 0,15 га. А ўсе ягоныя намеснікі — Павел Калавур, Юрый Алымаў, Мікалай Лузгін, Уладзімір Сянько, Мікалай Кадушка і Васіль Мацюшэўскі — атрымалі па 0,11 га. Умовы выдзялення ўчасткаў невядомыя. Аднак сумнеўна, што гэта быў аўкцыён з роўным доступам усіх ахвотных.

Калавуру належыць двухпавярховы катэдж з двума падваламі і дзвюма тэрасамі. Агульная плошча дома – 407 м2.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць