Свет66

Лёс Украіны вырашыцца ў найбліжэйшыя месяцы

Нягледзячы на перамір’е, штодзень прыходзяць паведам­ленні пра гібель ці раненне ўкраінскіх салдат. Штодзень фіксуецца ад 20 да 30 артылерыйскіх абстрэлаў уздоўж лініі фронту.

Захад баіцца раззлаваць Расію, таму зброі ва Украіну не пастаўляе. Спадзяюцца стрымаць Пуціна пагрозамі. «Захоп Марыупаля будзе азначаць поўнае парушэнне Мінскіх дамоўленасцей», ­— заявілі спікер польскага Сойма Радаслаў Сікорскі і міністр замежных спраў Францыі.

Сапраўды, наступнымі мэтамі расійскага наступу могуць стаць Марыупаль з двума найбуйнейшымі металургічнымі камбінатамі і Аўдзееўка з коксахімічным заводам (вытворчасць коксу — элітнага вугалю з высокай цеплынёй згарання, патрэбнага ў металургіі).

Адначасова інтэнсіфікуюцца дыверсанты. Тры чалавекі загінулі ў Харкаве ў нядзелю. Бомбу з дыстанцыйным кіраваннем узарвалі ў гушчы дэманстрантаў у часе Маршу за адзінства Украіны. Ахвярамі сталі 45-­гадовы падпалкоўнік міліцыі, малады мужчына, які ўзначальваў ініцыятыву па дапамозу ўкраінскім сілавікам, і 15­гадовы хлопец.

Украінскія спецслужбы заявілі, што сляды тэрарыстаў вядуць у Расію.

Тэрарысты разлічваюць, што ўкраінскае грамадства стоміцца ад напружанасці. Бо колькі ж можна, сапраўды?

Украінскія войскі не могуць пахваліцца ваеннымі поспехамі. Параза ў Дэбальцаве была балючай. Сепаратысты захапілі нават «контрбатарэйную ўстаноўку» – апаратуру па выяўленні месца, з якога вядзецца артылерыйскі агонь, адзінае абсталяванне, што паставілі ўкраінскай арміі амерыканцы. Нават яго ўкраінцы, адступаючы, не здолелі падарваць.

Падзенне ўкраінскай эканомікі за ваенны год склала 15%. Курс грыўні ўпаў да 32 за даляр, бо ў Нацбанка не засталося золатавалютных рэзерваў.

Расійскія «спецы» падбухторваюць украінцаў на бунт супраць Парашэнкі і Яцанюка.

Дзеля гэтага ў інтэрнэце размяшчаюцца мільёны «каментаў» ад імя нібыта «звычайных людзей», запускаюцца чуткі. У разліку Крамля, унутраны разлад канчаткова дабіў бы Украіну і даў падставу для ўвядзення расійскіх войскаў у Харкаў і Адэсу, якія застаюцца галоўнымі цэлямі. Данбас — гэта толькі лапік ад жаданага.

Кіеў, у сваю чаргу, разлічвае стабілізаваць сітуацыю за кошт грошай Міжнароднага валютнага фонду, што павінны прыйсці ў сакавіку. Пазітыўна, што краіне ўдалося датрымаць да вясны ацяпленне ў дамах і падачу электрычнасці. Пенсіі і заробкі, хоць і зменшыліся ў даляравым эквіваленце, але выплачваюцца. Дзяржаўныя органы і сілавыя структуры працуюць.

Калі праводзіць паралелі з пярэдаднем Другой сусветнай вайны, Украіна выбрала не шлях Аўстрыі і Чэхаславакіі, якія проста здаліся агрэсару, а шлях Польшчы і Фінляндыі, якія супраціўляліся. А вынік супраціўлення ў значнай меры будзе залежаць ад аб’ёму дапамогі саюзнікаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць