Меркаванні108108

Ад Рэдакцыі: у чым фальсіфікацыя гісторыі пры святкаванні Перамогі

Васіль Быкаў прайшоў вайну ад Дняпра да Дуная. Быў паранены, цудам застаўся жывы. З яго выпуску выжылі 4 хлопцы з 80. Калі Быкаў напісаў праўду пра вайну ў сваіх раманах, у чым яго звінавацілі? Правільна, у «фальсіфікацыі гісторыі», «дыскрэдытацыі подзвігу савецкага народа».

І хто вінаваціў? Усё тайнае робіцца яўным: розныя пацукі тылавыя.

Гэта іх ідэалагічныя нашчадкі цяпер пафасна вяшчаюць на тэлеканалах і плошчах. А вуліцы Быкава ў Мінску — няма. І званне Героя Беларусі носяць іншыя героі, не Быкаў.

Гэтыя нашчадкі — грудзі ў медалях — без цені сораму крочаць у ветэранскіх калонах, хоць дзе, з кім яны ваявалі?

Як яны на сваіх «ток-шоу» напалі на прыбалтаў — вінаватых толькі ў тым, што яны адстойваюць сваю праўду пра тую вайну. Як яны цяпер нападаюць на Украіну, дзе перасталі ўжываць гэты прапагандысцкі тэрмін «Вялікая Айчынная вайна», а называюць яе проста Другой сусветнай. Як яны нападаюць на ўсіх, хто ў часе той вайны ваяваў не толькі супраць Гітлера, але адначасова і супраць Сталіна, другога ізверга.

Усе гэтыя георгіеўскія стужкі, якія так легкаверна і бяздумна чапляюць на машыны некаторыя нашы суграмадзяне, яны таксама не для памяці, яны для замацавання імперскага статусу Расіі — а значыць, і нашага буфернага, падпарадкаванага.

Словы Аляксандра Лукашэнкі з яго Паслання нацыянальнаму сходу: «Тая вайна каштавала нам мільёнаў жыццяў, і таму мы цвёрда ведаем: няма на Зямлі нічога даражэйшага за мір!» — правільныя. Але грош цана ўсяму нашаму святкаванню, калі ў нас з яго дапамогай замоўчваецца самая важная выснова. Беларусь у апошнюю вайну была чарговы раз выкарыстаная Імперыяй у якасці буфернай тэрыторыі, шчыта. Калі мы зноў будзем дазваляць выкарыстоўваць сябе ў якасці буфера, поля бою, калі мы забудзем наш нацыянальны інтарэс, то нас ізноў чакаюць нацыянальныя катастрофы, тут ізноў будзе выпаленая зямля, як у 1812 годзе, у 1915—1920 гадах і ў 1939 (а па вялікім рахунку 1930) —1945 гадах.

Маўчанне пра гэта — і ёсць самая страшная фальсіфікацыя гісторыі, за якую нам ці нашым унукам, барані Божа, калісьці зноў прыйдзецца заплаціць страшную цану.

Каментары108

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд4

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары82

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў4

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць