Свет5656

Пачынаецца самы непрадказальны паварот гісторыі ЕС за час яго існавання: Еўрагрупа адраклася далейшых перамоваў з Грэцыяй

Краіны зоны еўра не бачаць сэнсу падаўжаць праграму дапамогі Афінам.

Міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле пасля заявы Афін пра рэферэндум больш не бачыць неабходнасці ў далейшых перамовах. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на AFP.

АР

Міністр лічыць, што тым самым Грэцыя ў аднабаковым парадку спыніла дыялог. «Перамовы былі, відавочна, завершаны спадаром Цыпрасам — калі я правільна зразумеў тое, што ён заявіў сёння ноччу па тэлебачанні і днём у грэцкім парламенце», — заявіў Шойбле. Для далейшых перамоваў, паводле яго слоў, больш няма падстаў.

Цяпер пазіцыя такая, што праграма дапамогі Грэцыі будзе завершана ў бліжэйшы аўторак, таму што перамоваў больш не будзе, цытуе Шойбле The Wall Street Journal. Паводле ацэнкі выдання, гэта азначае, што ФРГ не падтрымае прапанову падоўжыць тэрмін дзеяння праграмы хоць бы да правядзення рэферэндуму. Крыніца газеты, блізкая да ўрада Германіі, сказала, што канцлер Ангела Меркель не будзе рэкамендаваць бундэстагу прагаласаваць за падаўжэнне гэтай праграмы (ухваленне гэтага рашэння парламентам Германіі і яшчэ некаторых іншых краін еўразоны неабходнае, каб праграма была падоўжаная).

Міністр фінансаў Фінляндыі Аляксандр Стуб заявіў, што Еўрагрупа не будзе працягваць праграму падтрымкі Грэцыі. Ён таксама лічыць, што аб'яўленне рэферэндуму па мерах бюджэтнай эканоміі «закрывае дзверы» для далейшых перамоў па даўгавым крызісе. «У Еўрагрупы ёсць кансенсус, што праграма падтрымкі (крэдытавання) не можа быць падоўжаная. План А будзе заменены планам В», — цытуе яго WSJ.

Гэтыя заявы міністры зрабілі ў Бруселі да пачатку паседжання Еўрагрупы па грэчаскім пытанні. Такі ж пункт гледжання выказаў старшыня Еўрагрупы, міністр фінансаў Нідэрландаў Ерун Дэйселблум. Ён мяркуе, што, відаць, рашэнне ўладаў Грэцыі пра рэферэндум азначае, што ўрад краіны адпрэчыў апошнія прапановы міжнародных крэдытораў. Яго гэта засмучае. Паводле яго ацэнкі, Грэцыя закрыла дзверы для далейшых перамоваў, тады як ён усё яшчэ лічыў дыскусію магчымай.

Міністры фінансаў у Бруселі будуць абмяркоўваць прапановы крэдытораў Грэцыі па праграме крэдытавання, ці будзе падоўжаны тэрмін дзеяння гэтай праграмы, і што рабіць, калі дамовіцца з Афінамі не атрымаецца, паведаміла агенцтву Bloomberg высокапастаўленая крыніца ў еўразоне.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас абвясціў у пятніцу ўвечары рэферэндум адносна прапаноў міжнародных крэдытораў. Пра гэта ён заявіў у тэлевізійным звароце уначы з пятніцы на суботу, перадае Bloomberg.

Па словах Цыпраса, гэтыя патрабаванні зневажаюць грэцкі народ, які павінен «даць свой дэмакратычны адказ».

Галасаванне адбудзецца амаль імгненна, 5 ліпеня.

Як адзначыў Цыпрас, канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель і кіраўнік Еўрапейскага Цэнтрабанка Марыё Драгі знаёмыя з яго планам правесці рэферэндум.

Цыпрас таксама абвясціў, што ён будзе прасіць аб падаўжэнні наяўнай праграмы дапамогі, якая завяршаецца 30 чэрвеня, на некалькі дзён з тым, каб правесці галасаванне.

Раней СМІ паведамілі, што міжнародныя крэдыторы гатовыя дапамагчы Грэцыі пагасіць даўгі, працягнуўшы праграму дапамогі яшчэ на 5 месяцаў — пры ўмове, што Грэцыя будзе працягваць праграму строгай эканоміі. 

Аднак грэчаскі ўрад хоча атрымаць грошы без радыкальнага скарачэння выдаткаў.

Апошнія сустрэчы міністраў фінансаў еўразоны і кіраўнікоў краін ЕС з кіраўніцтвам Грэцыі не далі яснага выніку.

Рашэнне Цыпраса было нечаканым. У выпадку галасавання грэкаў супраць працягу праграмы дапамогі плебісцыт 5 ліпеня можа стаць тым, чым для Беларусі быў рэферэндум мая 1995 года. Ён можа стаць адпраўным пунктам для выхаду Грэцыі з еўразоны, а можа быць, нават і Еўрасаюза, і вызначыць курс развіцця краіны на некалькі дзесяцігоддзяў.

Каментары56

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць