Гаворка ідзе пра вострую локшыну хуткага прыгатавання Samyang са смакам курыцы, перцу і лайма Hot Chicken Flavor Ramen Habanero Lime (яе часта ведаюць як Buldak). З 22 мая 2026 года гэты прадукт нельга ўвозіць у Беларусь і тут яе прадаваць.

Фота: danger.gskp.by
Прычына забароны ў тым, што спецыялісты знайшлі парушэнні ў складзе і маркіроўцы прадукцыі. У прыватнасці, у локшыне выкарыстоўваўся харчовы фарбавальнік рыбафлавін (Е101), які быў пазначаны недапушчальным чынам. Акрамя таго, вытворца не пазначыў, для чаго менавіта выкарыстоўваюцца некаторыя дабаўкі — той жа рыбафлавін і лімонная кіслата.
З-за гэтых парушэнняў локшыну прызналі неадпаведнай патрабаванням і забаранілі яе продаж на тэрыторыі Беларусі.
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары