Грамадства

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

21 траўня ў Беларусі адбылася новая хваля ціску на беларусаў, якія з’ехалі з краіны праз палітычны пераслед. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі з ператрусамі да сваякоў актывістаў і праваабаронцаў. Меркавана, лік такіх ператрусаў можа ісці на некалькі дзясяткаў. Вядома, што прынамсі частка ператрусаў звязаная з удзелам у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве і Вільні. Праваабаронцы расцэньваюць гэта як транснацыянальны пераслед беларусаў. «Вясна» паразмаўляла з тымі, у каго прайшлі ператрусы, і расказвае, што вядома пра масавы пераслед. 

Святкаванне Дня Волі ў Вільні ў 2025 годзе. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Yauhen Yerchak SOPA Images LightRocket via Getty Images

«Заклікаю ўсіх фіксаваць такія выпадкі»

Праваабаронца «Вясны» Наста Васільчук расказала, што раніцай 21 траўня ў мінскую кватэру па месцы яе рэгістрацыі прыйшлі трое мужчын, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ.

«Яны правялі агляд кватэры (магчыма, у іх у паперах гэта значылася як вобшук, але дакладна не ведаю). Прыйшлі праз тое, што я ўдзельнічала сёлета ў святкаванні Дня Волі ў Варшаве. Таксама прыходзілі да часткі маіх знаёмых праз тое, што яны ўдзельнічалі ў акцыі ў Вільні.

Наста Васільчук

Па звестках праваабаронцаў, такіх «візітаў» учора адбыліся дзясяткі. Усе падзеі ўчарашняга дня — яскравы паказчык таго, што рэпрэсіі не спыняюцца, а ўсё часцей набываюць транснацыянальны характар.

Я заклікаю ўсіх, хто сутыкнуўся з падобным — ціскам на родных, вобшукамі па месцы прапіскі, званкамі і прапановамі «ўзаемавыгаднай супрацы» і г.д. — звяртацца да праваабаронцаў і фіксаваць такія выпадкі».

«Следчы сказаў, што я «не жадаю выпраўляцца»

Былы палітвязень і праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч, якога вызвалілі і выдварылі з Беларусі ў снежні мінулага года, паведаміў, што ператрус адбыўся ў межах новай крымінальнай справы, заведзенай за яго дзейнасць пасля вызвалення.

Уладзь Лабковіч

«Вядома, што санкцыя выпісаная Генеральнай пракуратурай яшчэ 8 траўня, але не выкарыстоўвалася акурат да Дня палітвязняў Беларусі. Гэта такі «падарунак» ад рэжыму.

Натуральна, гэта сігнал і актывістам, і былым палітвязням, што паляванне і рэпрэсіі працягваюцца. Таксама гэта спроба запалохаць грамадзянскую супольнасць праз ціск на сваякоў.

Фармальна ператрусы звязаныя з Днём Волі, што ў тым ліку сведчыць пра наступ на нацыянальныя сімвалы і каштоўнасці. Паводле непацверджанай інфармацыі, у некаторых ператрусы адбываліся ў межах справы за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369‑1 Крымінальнага кодэкса). У дачыненні да мяне адмовіліся называць артыкул, але следчы сказаў, што гэта за «новыя грахі» пасля вызвалення і таму, што я «не жадаю выпраўляцца».

«Бацькоў выклікалі на допыт» 

Да актывіста Арцёма Басалая, які цяпер жыве ў Польшчы, таксама прыйшлі з ператрусам. Паводле яго словаў, супраць яго распачатыя крымінальныя справы за «экстрэмізм», «здраду Радзіме», а таксама за ўдзел у акцыі з нагоды Дня Волі ў Варшаве.

Арцём Басалай

«У кватэру па маім месцы рэгістрацыі і ў кватэру бацькоў, дзе я не жыў і не зарэгістраваны, з ператрусам уварваліся супрацоўнікі КДБ з панятымі. У выніку апісалі маёмасць бацькоў: халадзільнік, пральную машыну і г.д. Апроч гэтага, бацькоў выклікалі з Маладзечна ў Мінск на допыт па маёй справе».

Арцём адзначае, што сапраўды ўдзельнічаў у Дні Волі ў Варшаве, не хаваў твару і публікаваў фотаздымкі з акцыі ў сацыяльных сетках.

«Сітуацыя вакол Беларусі ўжо знаходзіцца пад увагай Міжнароднага крымінальнага суда» 

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва лічыць, што такія выпадкі неабходна разглядаць як частку транснацыянальнага пераследу беларусаў.

Святлана Галаўнёва

«Такім чынам улады Беларусі спрабуюць ажыццяўляць палітычна матываваны пераслед сваіх грамадзян па-за межамі сваёй тэрыторыі. Транснацыянальны пераслед у выпадку Беларусі ўключае факты вымушанай эміграцыі, дэпартацыі сваіх грамадзян, завочны пераслед тых, хто з’ехаў, спробы вярбоўкі і ціск праз сваякоў, якія засталіся ў Беларусі.

Такі пераслед закранае не толькі праблему свабоды мірных сходаў і свабоды выказвання меркавання ў Беларусі, але і сітуацыю ў краінах знаходжання беларусаў. Гэта робіць праблему не толькі ўнутрыпалітычным пытаннем Беларусі, але і фактарам бяспекі і правапарадку ў краінах, дзе цяпер жывуць беларусы.

Варта адзначыць, што сітуацыя вакол Беларусі ўжо знаходзіцца пад увагай Міжнароднага крымінальнага суда, які пачаў расследаванне па «сітуацыі Беларусь/Літва» ў сувязі з магчымымі злачынствамі супраць чалавечнасці, уключаючы прымусовую дэпартацыю і пераслед па палітычных матывах. Новыя выпадкі пераследу павінны разглядацца не ізалявана, а як частка ўжо існуючага працэсу прыцягнення да адказнасці».

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя8

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя8

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць