Грамадства1212

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі

Дональд Трамп падоўжыў на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі, дзеянне якіх заканчваецца 16 чэрвеня. Гэта вынікае з дакумента на сайце Федэральнага рэестра ЗША.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor Getty Images

«Дзеянні і палітыка асобных членаў урада Беларусі і іншых асоб працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», — пазначана ў дакуменце.

Адпаведны ўказ будзе афіцыйна апублікаваны 26 мая.

Гаворка ідзе пра падаўжэнне дзейнасці ўказа, выдадзенага яшчэ ў 2006 годзе, то-бок 20 гадоў таму, прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам — малодшым. Гэты дакумент прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да асоб, якія, на думку ЗША, «падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты» ў Беларусі — самога Аляксандра Лукашэнкі, ягонага старэйшага сына Віктара ды іншых высокапастаўленых чыноўнікаў і сілавікоў. У 2021 годзе прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў дадатковы ўказ, які ўдакладняе крытэрыі ўвядзення санкцый.

Гэтыя санкцыі падоўжаныя нягледзячы на тое, што ў цэлым паміж Беларуссю і ЗША цяпер ідзе адваротны працэс і вядуцца нават размовы пра «вялікую здзелку» паміж Дональдам Трампам і Аляксандрам Лукашэнкам. Так, за апошні год ЗША знялі санкцыі з «Белавія», «Беларуськалія», «Беларускай калійнай кампаніі», Белінвестбанка, Банка развіцця і Мінфіна Беларусі. Лукашэнка далучыўся да створанай Дональдам Трампам Рады міру і нават атрымліваў запрашэнне наведаць ЗША. У абмен Лукашэнка час ад часу вызваляе партыі палітвязняў.

Каментары12

  • DJT
    23.05.2026
    Гэта памылка, я меў на ўвазе Бельгію! Дзякуй за вашую ўвагу да гэтай справы
  • ну и как бэ
    23.05.2026
    Ну и как бэ, на ум приходит только одна причина, - Валет кинул, часть и или все, договорняки с Коулом.
    Такие же проблемы с Валетом и у китайских товарищей, договорнички об одном, а на выходе совсем другое.
    Шаблоны, наработанные Валетом за 31 год, касаются отношений только с старшими братями, а там кидки всюду, ежесекундно, ежеминутно, ежедневно.
    Валет переносит такие отношения и на китайских товарищей, и на переговорщика Трампа Коула.
    Для Валета и страших братев из РФ, кидалово, - норма жизни и образ жизни.
    Кидалово, Валет и его страшие братя из РФ, называют внешней политикой.
  • Алейник
    23.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць