Інтэрнэт і СМІ77

Дзед Барадзед, Буслік і Топа: «Калыханка» адзначае 35-годдзе ФОТА

Адзін з найстарэйшых праектаў беларускага тэлебачання і ў той жа час праграма, якая застаецца заўжды маладой, бо разлічана на дзіцячую аўдыторыю, — «Калыханка» — на пачатку студзеня адзначае сваё 35-годдзе.

Дыктар Беларускага тэлебачання, вядучая перадачы «Калыханка» Таццяна Мацюшэнка. 1984 год

Новы 2016 год беларусы сустракаюць вялікім юбілеем нацыянальнага тэлебачання, якое існуе 60 гадоў. За гэты час было падрыхтавана шмат дзіцячых праектаў, але, без сумненняў, першай праграмай, што ўзгадае кожны, будзе «Калыханка».

Дзед Барадзед, хлопчык Бульбінка, сабачка Цімошык і Дзядуля Лесавічок — гэта далёка не поўны спіс герояў, на якіх вырасла не адно пакаленне.

«У 1981 годзе мы хацелі стварыць вячэрнюю казку, максімальна не падобную да «Спокойной ночи, малыши!», якая будзе мець нацыянальны каларыт», — падзялілася ўспамінамі стваральніца «Калыханкі» Ніна Вячаславаўна Шоба, якая доўгі час была галоўным рэдактарам праграм для дзяцей і юнацтва. Менавіта яна падала ідэю першай беларускай вячэрняй казкі для дзяцей, прыдумала канцэпцыю праграмы і назву «Калыханка». Разам з вялікай камандай, у першую чаргу з Верай Руцкай, Людмілай Тарасавай, Леанідам Качанкам, Аленай Фурсавай, яна ажыццявіла сваю арыгінальную задумку.

Аднымі з першых персанажаў «Калыханкі» былі жартаўнік і казачнік Дзядуля Бай, а сярод лялек — Буслік. Дарэчы, 1 студзеня Буслік вернецца з доўгага падарожжа на тэлеэкраны, ці гэта ўжо хутчэй будзе яго праўнук. Ён зноў пазабавіць маленькіх гледачоў канала «Беларусь 3» разам з лісічкай Янай (Інай Ганчар) і медзведзяняткам Топам (Уладзімірам Варанковым). Калі раней лялечных герояў агучвалі супрацоўнікі дзіцячай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, то сёння гэта прафесійныя акцёры, і Буслік загаворыць голасам актрысы Эміліі Пранскутэ, якая раней агучвала Сплюшыка ў «Калыханцы».

Адпраўляе хлопчыкаў і дзяўчынак у чароўны свет казкі зладжаная прафесійная каманда: Фея сноў (Алена Бікрэнёва), Дзядуля Дабрадзей (Валянцін Салаўёў), вандроўнік Нестар (Сяргей Жбанкоў) і няня Палінка (Таццяна Чардынцава). Рэдактары ўвесь час знаходзяцца ў творчым пошуку, выдумляюць разнастайныя цікавыя формы падачы матэрыялу, ствараюць новыя дэкарацыі. Героі «Калыханкі» таксама ўвесь час абнаўляюцца, бо праграма крочыць разам з сучаснымі дзецьмі, якія разбіраюцца ў найноўшых камп’ютарных тэхналогіях і, вядома, мультыплікацыі.

У студзені канал «Беларусь 3» пачне паказваць 12-серыйны мультсерыял «Продкі», вытворцамі якога з’яўляюцца маладыя беларускія аніматары. Стваральнікі «Калыханкі» ўпэўнены, што новы мультфільм прыйдзецца даспадобы маленькім гледачам.

«Мы набывалі серыял на рускай мове, але пераагучваем на беларускую, што стане падарункам для дзетак у юбілей «Калыханкі». Для нашых прыхільнікаў падрыхтавана шмат сюрпрызаў. Напрыклад, у канцы студзеня плануем адкрыць выставу, прысвечаную 35-годдзю любімай праграмы, у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, куды абавязкова запросім нашых гледачоў. Падчас выставы будзе паказаны відэафільм пра гісторыю «Калыханкі», створаны Белтэлерадыёкампаніяй», — распавяла выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Ларыса Есарція.

«Калыханка» шчыра віншуе сваіх маленькіх і дарослых гледачоў з цудоўнымі зімовымі святамі і жадае ўсяго самага добрага.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць