Свет1515

Абама: Я не балатаваўся б трэці раз, бо прэзідэнцтва цяжкае для сям'і, а краіне трэба перыядычны ўпырск новых ідэй

Прэзідэнт ЗША Барак Абама не стаў бы трэці раз змагацца за найвышэйшую дзяржаўную пасаду, нават калі б гэта дазваляла канстытуцыя краіны. Ён паведаміў пра гэта ў інтэрв'ю тэлекампаніі CBS, якое было запісана пару дзён таму.

EPA

На прамое пытанне аб тым, стаў бы ён трэці раз вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, калі б гэта адпавядала закону, Абама адказаў адмоўна. «Не стаў бы. Перш за ўсё, (жонка) Мішэль мне б гэтага не дазволіла», — сказаў цяперашні кіраўнік амерыканскай адміністрацыі.

Паводле яго слоў, удзел у прэзідэнцкіх выбарах — гэта не толькі «велізарны прывілей». Гэта яшчэ і патрабуе ад удзельнікаў выбарчай кампаніі «вялікай ахвяры,.. (негатыўна) адбіваецца на сямейным жыцці», зазначыў гаспадар Белага дома. Акрамя таго, перакананы ён, інстытут прэзідэнцтва патрабуе «пастаяннага абнаўлення» за кошт «новай энергіі, новых ідэй і новых ведаў».

На думку Абамы, ён у цяперашні час як прэзідэнт знаходзіцца ў добрай форме. Аднак, паводле з думкай Абамы, «надыходзіць момант, калі ў цябе ўжо проста няма свежых ног», г.зн. ранейшай энергіі. «І тады ты пачынаеш рабіць памылкі. Ці думаць, што важны ты, а не (выкананая) місія», - заявіў 44-ы прэзідэнт ЗША.

***

Згодна з 2-м артыкулам канстытуцыі ЗША, прэзідэнтам можа быць абраны любы грамадзянін, які нарадзіўся ў краіне, жыве ў ёй не менш за 14 гадоў і які дасягнуў да моманту выбараў 35-гадовага ўзросту. Канстытуцыя, якая вызначае прэзідэнцкі мандат у 4 гады, першапачаткова не абмяжоўвала колькасць тэрмінаў знаходжання ва ўладзе кіраўніка дзяржавы. Фактычна прэзідэнты абіраліся на два тэрміны, выконваючы няпісанае правіла, усталяванае Джорджам Вашынгтонам. Выключэннем сталі Тэадор Рузвельт і Уліс Грант, што балатаваліся на трэці тэрмін (спробы былі для іх няўдалымі) і Франклін Рузвельт, якога абіралі прэзідэнтам чатыры разы.

2-я папраўка да канстытуцыі, прынятая ў 1951 годзе, абмежавала знаходжанне прэзідэнта на пасадзе двума тэрмінамі.

Адзіны кіраўніком дзяржавы, што займаў сваю пасаду два тэрміны з перапынкам і адпаведна які атрымаў падвойную нумарацыю ў спісе прэзідэнтаў, стаў Гровер Кліўленд (22-і і 24-ы прэзідэнт).

Каментары15

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle упершыню выпусціў калекцыю plus size. Што па цэнах6

Улады абяцаюць кампенсацыю жыхарам з Жукоўскага, якіх заліло праз прарыў трубаправода1

«Дапамажыце, маю маму забіваюць!» 11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю падчас сваркі бацькоў23

Вы ніколі не здагадаецеся, кухня якога народа нагадала блогеру Леаніду Пашкоўскаму стравы з беларускай вёскі4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА7

Бараўляны засталіся без вады. Спачатку знікла святло, а цяпер з кранаў цячэ штосьці дзіўнае4

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА25

Швейцарцы на рэферэндуме адкінулі ідэю пра недапушчальнасць санкцый супраць Расіі5

Ціханоўская паказала, як трэніруецца ў трэнажорцы ВІДЭА45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць