Усяго патроху1616

Гульню World of Tanks цалкам пераклалі на беларускую мову

Папулярны MMO-экшэн World of Tanks афіцыйна атрымаў беларускую лакалізацыю. У гульні з'явілася поўная беларуская агучка, а знаёмыя ўсяму свету каманды былі пераведзеныя на мову радзімы «Танкаў» — Беларусі.

Цяпер замест звыклага для многіх «У бой», беларусы пачуюць «Да бою», а ў ганаровых званнях будзе чытацца мясцовы каларыт: «Ваяр», «Выведнік», «Лёсік» («шчасліўчык»).

Максім Чувалаў, продакт-менеджар World of Tanks адзначыў, што Беларусь — гэта радзіма World of Tanks, і выхад беларускай лакалізацыі — гэта значная падзея для ўсіх.

— Мы адказна падышлі да гэтай працы, уклалі ў яе душу і спадзяемся, што беларускія гульцы ацэняць нашы старанні.

Для таго каб пачаць гуляць у «Танкі» па-беларуску, неабходна спампаваць абнаўленне 9.14, папярэдне выбраўшы ў моўным меню лончэра беларускую мову.

На сённяшні дзень «Танкі» перакладзены на 39 моў. У абнаўленні 9.14 нароўні з беларускай таксама будуць прадстаўлены ўкраінская і казахская версіі гульні. Акрамя таго, у 9.14 былі дапрацаваны фізіка і гук, дадалося больш за 20 танкаў у HD-якасці, а таксама зроблены некаторыя паляпшэнні інтэрфэйсу гульні.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць