Меркаванні4040

Давыдзька пра Дынько: «Чалавек выцер рукі аб абрус, плюнуў у калідоры і сышоў»

«Такое ўражанне, што чалавек выцер рукі аб абрус, яшчэ плюнуў у калідоры і сышоў», — так выказаўся кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька наўздагон удзелу ў перадачы «Клуб рэдактараў» рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Дынько.

Гнеў Генадзя Давыдзькі выклікала інтэрв'ю, якое пасля ўдзелу ў перадачы Андрэй Дынько даў радыё «Свабода».

«Праграма збудаваная такім чынам, што ўдзельнічаць у ёй цяжка. Сядзяць чатыры чалавекі з пэўнага лагера і адзін чалавек з незалежнага выдання. Праграма робіцца для таго, каб у такі хітры спосаб прыніжаць, уносіць раскол, дыскрэдытаваць недзяржаўныя выданні і апазіцыйных палітыкаў. Таму задача перад запрошаным чалавекам стаіць складаная, — адзначыў у інтэрв'ю Дынько. — Чытаю водгукі на інтэрнэт-форумах і сацыяльных сетках — людзі дзякуюць мне і хваляць тое, якім чынам я адказваў, і тыя думкі, якія я там выказаў. Людзі разумеюць, што гэта тое самае, як гуляць у футбол аднаму супраць чатырох».

«Разам з тым, я лічу, што якімі б ні былі цяжкімі ўмовы для дыялогу, вельмі важна, што хаця б у нейкіх формах ён адбываецца. Хай Давыдзька пабачыць Дынько ўжывую і пачуе яго меркаванне асабіста», — адзначыў разам з тым Дынько.

«Мне спадабаўся Дынько на нашай перадачы», — запярэчыў Давыдзьку рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч. Але Якубовіч наракаў, што грамадства знаходзіцца «ў раз'юшаным стане» і не разумее, што такое кансалідацыя. На ягоную думку, «Клуб рэдактараў» робіць правільную справу, калі запрашае «людзей іншага кола».

Варта адзначыць, што ўчора гасцей з недзяржаўных СМІ ў студыі «Клуба рэдактараў» не было. Гаворка ішла, напрыклад, пра лёсавызначальнасць будучага Усебеларускага народнага сходу. «Мы ўсе цяпер маем вельмі вялікую патрэбу ва Усебеларускім сходзе», — казаў рэдактар «Гродзенскай праўды».

Нагадаем, што на папярэднім тыдні госцем «Клуба рэдактараў» упершыню быў рэдактар «Нашай Нівы». Адбылася жывая дыскусія. Вось відэа той праграмы.

Каментары40

Цяпер чытаюць

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе11

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі

«Стаміўся жыць у ЗША і працаваць на масонаў». Праўнук Брэжнева вярнуўся ў Расію і трапіў ва ўкраінскі палон падчас першага баявога задання14

Лукашэнка паабяцаў вайскоўцам не пасылаць іх у «гэту бойню» ва Украіне24

Шведская мадэль спарадзіравала паходку Холанда і сабрала 90 мільёнаў праглядаў5

Украіна нанесла ўдар па найбольшым у Расіі Омскім НПЗ, за 2500 км ад фронту11

«З абодвух слоў — два міма». Слуцкая шаўрмячная засмуціла беларусаў памылкамі ў беларускамоўнай рэкламе15

УЕФА рэзка крытыкуе ФІФА за допуск форварда ЗША да гульні на чэмпіянаце свету пасля чырвонай карткі7

«Карацей, жопа!»: праўладная мастачка Святлана Жыгімонт сабралася ў Расію на машыне16

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе11

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць