Піцэрыя «Папача Піца» ў вёсцы Крывая Бяроза Смалявіцкага раёна, якая раней абвясціла пра закрыццё, неўзабаве зноў пачне працаваць. Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках установы, заўважыла выданне Office Life.

У пачатку чэрвеня на сайце піцэрыі з'явілася паведамленне, што яна «закрытая назаўсёды». Тады шэф-повар Паала Венэ паведаміў, што шукае інвестараў і партнёраў для адкрыцця новай піцэрыі, а ў выпадку няўдачы плануе вярнуцца ў Італію.
Пазней уладальнік растлумачыў, што закрыццё не было звязана ні з фінансавымі цяжкасцямі, ні з якасцю прадукцыі. Паводле яго слоў, прычынай сталі сямейныя абставіны і стрэс.
Цяпер у піцэрыі паведамілі, што яна працягне працу на ранейшым месцы. Інвестараў для гэтага не спатрэбілася.
Сайт установы ўжо зноў працуе. На ім размешчана паведамленне, што піцэрыя хутка адновіць працу, аднак дакладную дату адкрыцця пакуль не называюць.
Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза
Італьянец заяўляе, што ягоная піца — найлепшая ў вёсцы Крывая Бяроза. Чыноўнікі сумняюцца
Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт
У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?
Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары