Шасцігадовая дзяўчынка на ровары загінула на дарозе пад Магілёвам
У Магілёўскім раёне шасцігадовая дзяўчынка загінула пад коламі аўтамабіля пасля таго, як на ровары выехала на праезную частку.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, трагедыя адбылася ўдзень 6 ліпеня на 26‑м кіламетры аўтадарогі Р-93 Магілёў — Бабруйск, каля садовага таварыства «Пушча». 38‑гадовы кіроўца Audi здзейсніў наезд на дзіця, якое раптоўна выехала на дарогу на ровары.
Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка загінула на месцы здарэння.

На месцы аварыі працавала следча-аператыўная група. Следчыя агледзелі месца ДТЗ, зафіксавалі сляды і апыталі сведак. Устаноўлена, што дзіця каталася на веласіпедзе без нагляду дарослых.
Па факце здарэння завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі (парушэнне правіл дарожнага руху, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека).
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары