Андрэй Расінскі. Кадры44

Індыяна Джонз змагаецца з украінскай камуністкай

На менскія экраны выйшаў доўгачаканы працяг прыгодаў слыннага археоляга «Індыяна Джонз і Каралеўства Крышталёвага Чэрапу» (Indiana Jones and the Kingdom of the Crystal Skull). Піша Андрэй Расінскі.

poster Індыяна Джонз і Каралеўства Крышталёвага Чэрапу (Indiana Jones and the Kingdom of the Crystal Skull)
ЗША, 2008, каляровы, 124 хв.
Рэжысэр: Стывэн Сьпілбэрг
Ролі выконваюць: Гарысан Форд, Кэйт Бланшэт, Карэн Алэн, Шая ЛаБаф, Рэй Ўінстан, Джон Гёрт
Жанр: Прыгоды
Адзнака: 7,5 (з 10)

Археоляг Індыяна Джонз адпраўляецца ў амазонскія джунглі на пошукі крышталёвага чэрапа – а заадно знаходзіць жонку й сына. Героям перашкаджае гарная ўкраінская камуністка (Кэйт Бланшэт) з эсэсаўскімі звычкамі і гэбоўскай арміяй…

20 гадоў таму трылёгія пра Індыяну Джонза, прыдуманая Сьпілбэргам і Лукасам, увайшла ў скарбонку кінэматографу і сталася недасягальным узорам для прыгодніцкіх стужак. Знакаміты археоляг быў героем і ўдалага тэлевізійнага цыклю, дзе паказваліся прыгоды юнага Індыяны. А актор Гарысан Форд, які намаляваў вобраз амэрыканскага прафэсара-авантурніка зь фірмовым бізуном і каўбойскім капелюшом, пасьля трылёгіі зрабіўся міліярдэрам.

Індыяна вярнуўся, хаця й пастарэў разам з намі. Але ў 1957 годзе ён усё яшчэ ў выдатнай прыгодніцкай форме – выжывае пасьля ядравага выбуху (!), вядзе рукапашныя баі, расшыфроўвае піктаграмы й ганяе на матацыклах. Толькі цяпер ягоныя супернікі не нацысты, а камуністы.

Калярытная Ірына Спалко ў чорных пальчатках да локця і з шабляй, Герой Сацыялістычнай працы, якая на загад “вялікага Сталіна” швэндаецца па сьвету ў пошуках паранармальных артэфактаў – гэта падарунак ад Кэйт Бланшэт, за што камуністы мусяць паставіць ёй помнік. Ніводная сталіністка на экране не была такой гратэскна-стылёвай, падцягнута-ваяўнічаю і апантанаю. “Дыцятко маё!” – схіляецца яна над муміфікаванымі парэшткамі пачвары, зь ледзяным позіркам загадвае забіць ворага й гарыць сінім полымем у неадольнай празе “ведаць усё”.

Папрокі за недасканалую ўкраінскую мову (у карузьлівым расейскім дубляжы), закіды за неадпаведнасьць датам (які Сталін у 57-ым годзе!) і зьдзіўленьне, што ў дзікіх лясох гэбоўцы носяць адпрасаваную савецкую форму – адкідаюцца.

Стужка Сьпілбэрга – атракцыён зь людажэрамі-мурашамі, баявымі малпамі (прывітаньне “Тарзану”), ашчэранымі муміямі й іншаплянэтнымі таямніцамі.

У забаўляльным кактэйлі дасьціпныя сямейныя звады (Карэн Алэн – Мэрыян зь першай часткі), намёкі на “Бесклапотнага ездака” – і галаваломныя аўтамабільныя трукі, якія Форд выконваў сам. І хаця не стае часам былога моладзевага шарму, сьпісваць Індыяну Джонза зарана. Ягоны сын – Шая ЛаБаф з “Трансформэраў” – не дарос да слыннага капелюша археоляга.

Сэансы ў менскіх кінатэатрах.

P.S. Гісторыя з камуністамі мела працяг.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары4

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць