Усяго патроху1515

Браты Шылы пачынаюць бізнес па прыбіранні кватэр

Ілля і Іван Шылы падумалі: ёсць грошы, чаму б іх не ўкласці ва ўласны бізнэс? За паўтара месяца яны зарэгістравалі ўласную фірму, знялі офіс, закупілі тэхніку і ўжо пачалі праводзіць сумоўі, каб набраць персанал.

Іван (злева) і Ілля Шылы.

Браты Шылы — былыя маладафронтаўцы з Салігорска. Сёння Іван працуе ў сферы SMM, а Ілля — вэб-дызайнер.

Офіс «Чыстага кіта» месціцца на Кастрычніцкай, вуліцы, якая стала культурным цэнтрам сталіцы. 

Менеджар Павел Літвіненка збірае ў новым офісе паліцу.

«Мы зарэгістраваліся месяц таму. Былі грошы, і іх трэба было некуды ўкласці, — распавядае Іван. — Чаму клінінг? Таму што гэта проста. Гэта не такія вялікія інвестыцыі, мы тут нічога новага не прыдумваем. Пару месяцаў таму я пабачыў у інтэрнэце, што прыбіранне кватэр каштуе не такія вялікія грошы, рублёў 40, і я магу сабе гэта дазволіць. Раней мне здавалася, што гэтымі паслугамі карыстаюцца дастаткова багатыя людзі».

Пачынаць бізнес хлопцам не страшна. Яны мяркуюць, што ідэя павінна запрацаваць.

«Наша грамадства, нават на прыкладзе вуліцы Кастрычніцкай, на якой мы знаходзімся, пераўтвараецца ў постындустрыяльнае. Людзі пачынаюць больш часу аддаваць сабе. Яны кудысьці ходзяць, ездзяць. Яны не ідуць пешшу, а сядаюць на Убер. Не гатуюць ежу, а замаўляюць. Людзі і надалей будуць больш эканоміць час, спрашчаць быт. І лягчэй расставацца з грашыма».

Як мяркуюць браты Шылы, прыбіранне двухпакаёўкі будзе займаць каля трох-чатырох гадзін. Але тэставыя прыборкі толькі пачынаюцца.

Але не ўсё так сонечна, папяровая валакіта вымагае шмат сіл і часу.

«Столькі паперы я трымаў хіба на першым курсе ўніверсітэта, калі былі стосы канспектаў, — прызнаецца Іван. — Кажуць, што ў Беларусі можна пачаць бізнэс за адзін дзень. Але гэта няпраўда, на практыцы ўсё займае нашмат больш часу».

Складана пачынаць не толькі таму, што шмат фармальнасцяў, але і таму, што часам здараюцца памылкі.

«Мы пачалі працаваць з банкам, — гаворыць Іван. — Для супрацы нам патрэбна было ўсталяваць адмысловую праграму на ноўтбук. На MacBook такой праграмы няма, сама яна выглядае як у 2003 годзе, з ёй вельмі нязручна працаваць. І ў дадатак да таго, што яна кепска працуе, людзі, якія яе абслугоўваюць, забываюць паставіць птушачку, праз якую нічога не працуе».

Іван, Павел і Ілля.

На абвестку аб прыёме на працу ў «Чысты кіт» адгукнуліся каля 80 чалавек. З дванаццаццю ўжо правялі размовы. Працу шукаюць і маладыя, і «маладыя пенсіянеркі», як прадставілася адна з ахвотных уладкавацца на працу. Прыходзілі і двое хлопцаў.

«Раней я чуў гэтыя ідэі, што трэба ўвесці мараторый на праверку на адзін год альбо вызваліць малы бізнес на год ад падаткаў, — кажа Іван. — Цяпер думаю, гэта афігенная прапанова! Рэальна тое, што трэба. Вельмі шкада, што дзяржава супраць, бо гэта вельмі спрашчала б бізнес».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць