Нерухомасць2323

Як выглядае дом Бакіева, які ён сабе пабудаваў у Мінску ФОТЫ

Экс-прэзідэнт Кыргызстана ўжо сем гадоў жыве ў Беларусі. Вядома, што першы час Курманбек Бакіеў знаходзіўся ў рэзідэнцыі Плаўна, аб якой нядаўна распавядаў сам прэзідэнт. А на днях у інтэрв'ю радыё «Свабода» Бакіеў прызнаўся: вясной збіраецца пераехаць у дом, які будаваў у Мінску пяць гадоў.

REALTY.TUT.BY паглядзеў, як выглядае асабняк экс-прэзідэнта Кыргызстана.

Пра тое, што ў Ржаўцы на вуліцы банкіраў будуецца дом Бакіева, было вядома яшчэ ў 2015 годзе. У той час асабняк ўжо быў пабудаваны, унутры ішлі аздобныя працы. Мясцовыя жыхары расказвалі, што не раз бачылі тут і самога гаспадара дома. Думалі, што вось-вось ён справіць улазіны.

Так выглядаў дом Бакіева ў 2015 годзе. Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Але, як аказалася, для гэтага трэба было яшчэ два гады: днямі Бакіеў прызнаўся, што вясной збіраецца пераехаць у новы дом.

У інтэрв'ю радыё «Свабода» Курманбек Бакіеў распавёў пра новы дом:

— Дразды — направа, а гэта — ў левы бок, недалёка ад «Менск-Арэны». Там ужо пяць гадоў будуем дом. Я спадзяюся, сёлета вясной скончым, пераедзем. (…) А пакуль у Драздах жывем у рэзыдэнцыі, плацім усе паслугі, як трэба: за жыльлё, за ваду, за сьвятло, за камунальныя паслугі — за ўсё. Мы на шыі ў беларускай дзяржавы не сядзім. І за дармаедзтва таксама ня плацім — жонка працуе.

Чытайце:

Бакіеў: Жыву з сям’ёй у рэзідэнцыі ў Драздах, але плачу за ўсе камунальныя паслугі

А так выглядае дом цяпер. Тут і ніжэй фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Нагадаем, дом Бакіеў пабудаваў у мікрараёне Лебядзіны (былая вёска Ржавец) на вуліцы Мястраўскай, побач з чыноўнікамі і спартсменамі. Дом вылучаецца на фоне суседніх архітэктурай. Участак абгароджаны акуратным плотам з каванымі элементамі.

Рабіць агароджу высокай тут не было асаблівага сэнсу: за «соткамі» Бакіева — шматкватэрны ВК «Браслаўскі», там з любога акна бачныя ўладанні экс-прэзідэнта Кыргызстана.

Від на дом Бакіева з вокнаў ЖК «Браслаўскі»

— Ды хто ж тады, пяць гадоў таму мог падумаць, што тут будзе такая шчыльная забудова? — пытаннем на пытанне адказваюць будаўнікі, якія працуюць на ўчастку Бакіева. — Людзі ж разлічвалі на тое, што тут застанецца заказнік, будзе спакойна.

Падрабязнасцяў аб доме будаўнікі не распавядаюць, гаспадара называюць паміж сабой «тата» і нагадваюць, што ім забаронена камунікаваць з прэсай. Зрэшты, і без слоў відаць, што там адбываецца: на даху дома адзін з работнікаў шаруе да бляску трубу, усталёўвае яе ў комін; з параднага ўваходу выносяць кардонную ўпакоўку ад халадзільніка Smeg.

У прыадчыненую брамку відаць двор: там выкладзеная плітка, пасаджаныя дрэвы і хмызнякі.

На сцяне гасцявога дома намаляваная тая ж карціна, што і на вокладцы кнігі Бакіева «Боль, любоў, надзея: мой Кыргызстан» — табун коней.

На ўчастку акрамя асабняка змясціліся яшчэ альтанка, гасцявы дом і гараж — усе ў адзіным стылі.

— Да лета тут дакладна ўсё ўжо будзе гатова, — запэўніў адзін з работнікаў. — Так што ўлазіны будуць, не сумнявайцеся.

Ля ўезду ў гараж устаноўленыя камеры відэаназірання

Каментары23

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць