Грамадства2020

Мінінфарм вынес папярэджанне парталу TUT.BY

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне беларускаму парталу TUT.BY за матэрыял, змест якога «здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны». Ліст, датаваны 14 сакавіка, рэдакцыя атрымала ў пятніцу, 17 сакавіка.

Гаворка ідзе пра матэрыял ад 15 лютага «Бацькі напісалі спачатку, што я фашыст. Як беларусы ваююць ва Украіне». У ім ішла гаворка пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне на баку кіеўскіх уладаў, пра тое, чаму яны адправіліся ваяваць у іншую краіну, як праходзяць іх дні і ночы на лініі фронту.

У артыкуле ўтрымлівалася заўвага, што тэкст не адлюстроўвае стаўленне рэдакцыі TUT.BY да канфлікту на Данбасе і ўдзелу нашых грамадзян у ім. Таксама адзначалася, што Крымінальны кодэкс забараняе беларусам удзельнічаць у любых ваенных канфліктах за мяжой — за грошы ці бязвыплатна.

У адпаведнасці з заканадаўствам у сувязі з атрыманнем папярэджання Міністэрства інфармацыі, матэрыял выдалены з партала.

TUT.BY накіраваў афіцыйны ліст у Мінінфарм з просьбай растлумачыць, якія менавіта фразы ў паказаным матэрыяле супярэчаць дзейнаму заканадаўству і якія менавіта нарматыўныя акты парушаныя, бо тэкст атрыманага папярэджання пакуль утрымлівае толькі ўказанне на тое, што такая інфармацыя можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

«Наяўнасць сярод асоб, якія ваююць ва Украіне, тых, хто прыехаў туды па ўласнай ініцыятыве беларускіх грамадзян (як і грамадзян іншых дзяржаў), не з'яўляецца таямніцай. Пра гэта неаднаразова публічна заяўлялі ў тым ліку прадстаўнікі беларускіх праваахоўных органаў. Шэраг грамадзян ужо прыцягнуты за падобныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да адказнасці. Удзел такіх асоб у баявых дзеяннях не з'яўляецца часткай знешняй палітыкі нашай дзяржавы, падобныя дзеянні з'яўляюцца крымінальным злачынствам, аб чым мы таксама неаднаразова пісалі», — адзначыла генеральны дырэктар ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна.

Нагадаем, у адпаведнасці з Законам аб СМІ, доступ да прадукцыі СМІ, якая распаўсюджваецца з дапамогай інфармацыйнага рэсурсу ў сетцы Інтэрнэт, можа быць абмежаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі ў выпадку вынясення ўладальніку рэсурсу на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць