Музыка1010

Лідар гурта «Акіян Эльзы» будзе вучыцца і выкладаць у Стэнфардзе

У канцы жніўня гурт «Акіян Эльзы» паведаміў, што на бліжэйшы год адмовіцца ад канцэртаў. Тады лідар калектыву Святаслаў Вакарчук казаў, што яму трэба ўзяць паўзу, каб «засяродзіцца на сваім ўнутраным свеце і на дапамозе краіне». Сёння ў сваім твітары музыка напісаў, што ў бліжэйшы час стане адначасова і студэнтам, і выкладчыкам Стэнфардскага ўніверсітэта ў ЗША.

Фота: Аляксей Варган, TUT.BY

Вакарчук стане запрошаным выкладчыкам у мясцовым Цэнтры дэмакратыі і вяршэнства права. У прыватнасці, музыка будзе ўзаемадзейнічаць з Праграмай украінскіх лідараў, створанай у 2016 годзе для павышэння ўзроўню чыноўнікаў краіны, піша Tut.by.

Падчас 10-месячнага курсу Святаслаў Вакарчук будзе не толькі вучыцца ў ЗША ў прафесараў Стэнфорда, але і дасць некалькі адкрытых лекцый ва Украіне.

«Мы з нецярплівасцю чакаем сустрэчы са Славам Вакарчуком з супольнасцю нашага цэнтра гэтай восенню. Яго прысутнасць значна паўплывае на наша разуменне дэмакратычнага пераходу Украіны», — кажуць у Стэнфардзе.

Святаслаў Вакарчук не толькі музыка, але яшчэ і грамадскі дзеяч. Ён з'яўляецца стваральнікам дабрачыннага фонду «Людзі будучыні» і адным з заснавальнікаў Цэнтра эканамічнай стратэгіі, які падтрымлівае рэформы ў Украіне.

Раней лідар атрымаў доктарскую ступень па тэарэтычнай фізіцы Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка. А ў 2015 годзе быў навуковым супрацоўнікам Ельскага ўніверсітэта.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць