Меркаванні1111

У апазыцыі крызіс жанру, а Захад будзе прагматычным

Не спыніліся рэпрэсіі, не зьмяніліся варункі выбараў, але трошкі адбылося штосьці і найперш — гэта поўны шухер наконт таго, што будзе зараз з Захадам. Кажа Віталь Сіліцкі.

Не спыніліся рэпрэсіі, не зьмяніліся варункі выбараў, але трошкі адбылося штосьці і найперш — гэта поўны шухер наконт таго, што будзе зараз з Захадам. Кажа Віталь Сіліцкі.

З аднаго боку, з боку Захаду, ёсьць пэўная палітычная замова на нармалізацыю адносінаў з афіцыйным Менскам. Зь іншага боку ўсё ж такі гэта яшчэ не дайшло да таго, што ў Беларусі будуць заплюшчваць вочы, як скажам у Азербайджане з-за нафта-газавых спраў. Таму будзе абраны шлях пошуку нейкага мінімальнага адзінага назоўніка, каб знайсьці нейкую глебу для далейшага дыялёгу. І гэта можа быць менавіта такая абцякальная фармулёўка, што выбары недэмакратычныя, але прагрэс ёсьць. І ўлада ў пэўным сэнсе на гэта папрацавала, асабліва зрабіўшы добрую карцінку для замежных назіральнікаў, хаця, вядома, яны не тупыя і цудоўна бачаць, што ёсьць агітацыйныя матэрыялы ў гатэлях і іх няма на вуліцах, цудоўна разьбіраюцца ў датэрміновым галасаваньні, ва ўсіх іншых аспэктах, але ж ведаеце, тут ёсьць і геапалітычныя чыньнікі, і ёсьць проста стомленасьць ад Беларусі. І таму проста тыя ж самыя людзі ў тых жа самых умовах зараз зараджаны на пошук кампрамісу і на пошук нейкіх, хоць нейкіх, мінімальных варункаў для дыялёгу.

Для апазыцыі цяпер выклік — мяняюцца варункі. Памятаю, калісьці Паша Севярынец неяк у сэрцах кінуў апазыцыі: «Вы выбірайце паміж сабой — вы змагары ці ахвяры?» І тут сапраўды трэба зрабіць гэты выбар, бо мне здаецца, што апазыцыя спасавала акурат у тых варунках, калі палітычны клімат у краіне трошкі палепшыўся. Не спыніліся рэпрэсіі, не зьмяніліся варункі выбараў, але трошкі адбылося штосьці і найперш — гэта поўны шухер наконт таго, што будзе зараз з Захадам. І тут высьвятляецца, што апазыцыя ў асноўным замежнапалітычны гулец, а ня ўнутраны. Я тут не кажу пра шэраг вельмі актыўных і вельмі здатных маладых людзей, ня толькі маладых, якія спрабуюць выціснуць з гэтых выбараў апошняе. Гэта ёсьць, гэта кампанія таксама паказала, але ў цэлым у апазыцыі — крызіс жанру. Цяпер сытуацыя, калі Захад можа быць ня столькі прынцыповы, колкі прагматычны. Яно новае для апазыцыі і тут трэба ўжо пачынаць гуляць у іншую гульню.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў9

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Расія нанесла масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Украіне. Польшча закрывала аэрапорты Варшавы і Любліна з-за шахедаў2

Катар лічыўся бяспечным месцам для перамоў. Што будзе пасля ўдару Ізраіля?3

На трасе каля Мінска заўважылі арыгінальны дарожны знак ФОТАФАКТ1

Сяргей Ціханоўскі дабраўся да Белага дома7

Трамп прызнаўся, што раней вайна ва Украіне яму здавалася самым простым канфліктам з усіх. І здзіўлены, што гэта не так7

У Літве закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю не плануюць1

Макрон прызначыў новым прэм'ерам Францыі міністра абароны

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў9

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць