Свет33

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі

Падчас праверкі кітайскага рэстарана ў іспанскім Мадрыдзе паліцыя знайшла сур’ёзныя парушэнні санітарных нормаў, што маглі пагражаць здароўю кліентаў. Аказалася, наведвальнікам там падавалі стравы з мяса вулічных галубоў, выдаючы яго за качынае, піша выданне The Sun.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У памяшканнях знайшлі ёмістасці з мясам невядомага паходжання, а таксама вялікія міскі з абскубанымі вулічнымі галубамі — усяго каля 300 кілаграмаў. Уся гэтая прадукцыя захоўвалася без належных умоў.

Акрамя таго, у зонах прыгатавання ежы бегалі прусакі, на падлозе ляжалі пасткі для пацукоў, а сярод запасаў паліцыя знайшла і мяса жывёл, якія адносяцца да відаў пад аховай.

Праверка рэстарана «Джын Гу» ў Мадрыдзе прайшла яшчэ ў сакавіку 2025 года. Пасля знойдзеных парушэнняў установу закрылі, што было афіцыйна пацверджана ў студзені 2026-га. У дачыненні да ўладальніка рэстарацыі распачалі крымінальную справу за парушэнне грамадскага парадку і правіл бяспекі харчовых прадуктаў.

Каментары3

  • Санэпидемстанция
    10.01.2026
    у́ кожнай азіяцкай краме альбо сталоу́цы - тое самае .
  • предосторожность
    10.01.2026
    когда готовят еду не для себя, становятся более небрежными, я поэтому практически не хожу в рестораны. А если и заказываю раз в год доставку( как раз утку из китайского ресторана), то потом нагреваю еду в печке перед употреблением. Когда филе утки целиком, его не спутаешь с голубем уже хотя бы из-за размеров
  • Конфуций
    10.01.2026
    Это все ради мира. Зачем закрыли? Всё лучше летучих мышей

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя5

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам2

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

Ад удару па Іране Трампа адгаварылі манархіі Персідскага заліва12

«Найлепшае ў жыцці — бачыць, як узлятаюць ці ўцякаюць тыя, каму мы дапамаглі». Беларуска расказала, як ратуе дзікіх жывёл1

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць